Увага і полю, і малаку №37

Чарговая сельгаснарада-“форма 24” пачалася з за-лючэння
дагавораў гаспадарак з супрацоўнікамі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай
акадэміі. Такая практыка існуе ўжо другі год. Мэта ўзаемадзеяння — аказанне
навукоўцамі кансультатыўнай дапамогі аграрыям-практыкам.

Асноўная частка мера-прыемства праходзіла ў СВК
“Калгас “Ясень”. Задачай выезду было паглядзець, як ідуць справы ў
жывёлагадоўлі, не абмінуўшы ўвагай і палявыя работы. Значных заўваг па пасяўной
кампаніі не было. Старшыня атрымаў заданне заараць пусткі за агародамі ў
Заельніку — да зямлі трэба ставіцца па-гаспадарску. На ферме ў гэтай вёсцы
гадуюцца цялушкі для ўзнаўлення статка. Умовы іх утрымання здавальняючыя.
Жывёла корміцца па зімовым рацыёне, цэлы дзень праводзіць на вуліцы — хоць
травы пакуль мала, аднак свежае паветра і сонечныя прамяні маюць толькі
станоўчы ўплыў. Нягледзячы на тое, што нядаўна прайшоў суботнік, на тэрыторыі
фермы ёсць яшчэ шмат аб’ектаў, куды трэба прыкласці рукі.

 У
Грынёўцы займаюцца мясной жывёлагадоўляй — гэта “канёк” гаспадаркі. Тут
утрымліваецца больш за 100 галоў абердзін-ангусаў. Цяляты не адлучаюцца ад
кароў, і такі метад даволі рэзультатыўны. Горш ідуць зараз справы СВК у
малочным кірунку: з пачатку года вы-творчасць малака склала 86%, а за сакавік і
таго менш — 81.

Плянарнае пасяджэнне адбылося ў Ясенскім СДК. З
вынікамі работы ў жывёлагадоўлі за І квартал і сакавік па-знаёміла галоўны
спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлана Скібра. Чым
можа па-сапраўд-наму ганарыцца Асіповіччына, дык гэта якасцю малака: за
студзень-сакавік гатункам “экстра” здадзена 43,8%, тады як за леташні
аналагічны перыяд гэтая лічба адпавядала 8,9%. Галоўную ж праблему ў раёне на
сёння складае зніжэнне вытворчасці малака. І лік ідзе нават не на кілаграмы. У
прычынах стараліся разам разабрацца. Самыя нізкія ўдоі ад каровы за сакавік у
СВК “Калгас “Каўгарскі” і “Карытнае” — па 279 кг, “Калгас імя
Чарняхоўскага” — 255 кг.
Справядлівасці дзеля варта адзначыць, што вытворчасць малака ў “Карытным”,
нягле-дзячы на пакуль незайздросныя лічбы, адпавядае 112% — ёсць станоўчая
дынаміка. Лідары па надоях ад каровы за мінулы месяц —
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” (514 кг), філіял “Белшына-агра” (504),
“Пратасевічы” (471). Самы ўстойлівы вынік у першай гаспадарцы — тут без
мінусаў. Па валавых прывагах буйной рагатай жывёлы першынство належыць
“Карытнаму”, “Чырвонаму ўдарніку” і “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнню”. У іх
добрыя паказчыкі як з пачатку года, так і за сакавік. Лепшыя сярэднясутачныя
прывагі БРЖ у “Карытным” — 859 грамаў, “Каўгарскім” — 821, філіяле “Белшына-агра”
— 801.

Значныя прэтэнзіі выказаны да кіраўніцтва
“Бярэзіны”, дзе ёсць праблемы як з вытворчасцю малака (за І квартал — 80%,
сакавік — 73), так і з прывагамі: валавая — 82% за квартал і 71 — за сакавік,
сярэднясутачная за сакавік — 623 грамы (-80). За тры месяцы калгас “з’ехаў” па
надоях ад каровы на 401 кг.
Адна з прычын, па якой многія гаспадаркі мінусуюць — няправільныя раз-лікі па
кармавой базе, зробленыя спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў восенню.

Начальнікам райсельгасхарчу Міхаілам Покладам
пастаўлены задачы па падрыхтоўцы да пераходу на пашавы перыяд утрымання жывёлы.
А гэта — састаўленне новых рацыёнаў, фарміраванне гуртоў і замацаванне за імі
пашаў, падрыхтоўка неабходнага ін-вентару і многае іншае. Сітуацыю з малаком
трэба выпраўляць!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость