У райвыканкаме Як спрацавалі ў І квартале? №37

Разам з разглядам выканання бюджэту раёна ў
студзені-сакавіку менавіта гэта пытанне стала галоўным на чарговым пасяджэнні
райвыканкама, якое прайшло 20 красавіка пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з
удзелам намесніка міністра энергетыкі краіны Рымы Філімонавай.

Інфармацыю па іх зрабілі начальнікі аддзелаў
райвыканкама эканомікі і фінансавага Алена Грунтова і Ларыса Белая, і ў цэлым
па шэрагу паказчыкаў нашы галіны народнай гаспадаркі выглядаюць даволі ўпэўнена
і працуюць стабільна.

Напрыклад, апярэджваем квартальнае заданне па
ўвя-дзенні ў эксплуатацыю жылля. У асноўны капітал прыцягнута 19,1 млрд. руб.
інвестыцый (на год запланавана 52 мільярды) — 177,1% да ўзроўню 2010 г. У эканоміцы раёна
створана 169 рабочых месцаў (заданне на год — 670). Нармальны паказчык па
энерга-зберажэнні — мінус 6%. Колькасць стратных прадпрыемстваў скарацілася з 6
да 5. Рэнтабельнасць продажаў у арганізацыях сельскай гаспадаркі за
студзень-люты склала 5,3% пры заданні 5-7%. Плюсуем па закупу малака і маладняку
буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва. Бюджэт раёна па даходах выкананы на
103,6%, план паступленняў па ўласных даходах — на 106%. Забяспечана выкананне
плана па ўсіх даходных крыніцах раённага бюджэту, бюджэтаў сельскіх і
пасялковых Саветаў. Запазычанасці па падатковых плацяжах у бюджэт і мэтавыя
бюджэтныя фонды няма і г.д.

Але сказаць, што ўсё і паўсюдна ў нас толькі
добра таксама нельга, а таму старшыня райвыканкама і падымаў з месцаў са
справаздачамі-тлумачэннямі і старшынь СВК «Калгас «Ясень” і «Калгас «Каўгарскі”
Пятра Сашчэку і Фёдара Вараб’я, і намесніка дырэктара УКВП «Капітальнае
будаўніцтва” Сяргея Падбярознага.

Прыбаўляць трэба не толькі ўзгаданым калектывам,
а і па іншых накірунках. Бо, да прыкладу, пакуль у наяўнасці мінусавае сальда
знешняга гандлю таварамі і паслугамі (адмоўнае сальда знешнегандлёвага балансу
маюць ЗПВУП «Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца”, СЗАТ «Асіповіцкі
вагонабудаўнічы завод”, СП ААТ «Дах”, СТАА «Белга-Прам”), адстае ад задання
тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі (адстаюць у параўнанні з
леташнім узроўнем калгасы «Бярэзіна”, «Ясень”, «Авангард”, «Каўгарскі”, «Новы
шлях”), меншым стаў сярэдні ўдой малака ад каровы, крыху не дацягваем да
задання па сярэднямесячнай зарплаце (97,3%) і г.д.

Карацей, працаваць ёсць над чым. І што найперш
трэба зрабіць у плане паляпшэння спраў і знайшло адлюстраванне ў прынятых
членамі райвыканкама рашэннях.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем