Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 31 ліпеня па 6 жніўня ў ходзе спецпраграмы “Мак” знішчана 1,9 кг дзікарослага маку. 4 жніўня ў рацэ Сіняй патануў  43-гадовы мужчына, на наступны дзень у вадаёме паблізу в. Восава — 27-гадовы грамадзянін. У бальніцу з траўмамі шпіталізаваны жыхар райцэнтра, якога ў ходзе канфлікту збіў наглядна знаёмы.

РАСК

2 жніўня беспрацоўны ў краме “Сузор’е” адкрыта выкраў 2 бутэлькі гарэлкі коштам 12 руб. 78 кап.

У той жа дзень на штрафстаянцы УКП ЖКГ з незачыненага аўтамабіля выкрадзены АКБ і набор ключоў на суму 120 руб.

Раней судзімы 31-гадовы асіпаўчанін захоўваў 151,55 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва марыхуаны.

Мотапомпа коштам звыш 1000 рублёў выкрадзена з адміністрацыйнага будынка Татаркаўскага лясніцтва.

ДАI

Папярэджана 109 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 28 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 4 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 11 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.

1 жніўня каля в. Ясянец вадзіцель “Пежо” з’ехаў у кювет, у выніку чаго пасажыр атрымаў траўмы.

4 чысла раней не судзімы жыхар в. Ставішча, не маючы права на кіраванне транспартным сродкам, выкраў з мехдвара МФ у в. Восава аўтамабіль “ВАЗ”, на дарозе Асіповічы-Дараганава не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У дачыненні да грамадзяніна, які пасля ДТЗ быў шпіталізаваны з траўмамі, заведзена крымінальная справа.

Увага! З 8 па 17 жніўня праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап’янення і не маюць права кіравання транспартным сродкам.

АУСТ

Складзена 68 адміністрацыйных пратаколаў і 21 матэрыял аб здарэннях, устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб у вышуку, суправоджана 26 цягнікоў, з якіх знята      4 правапарушальнікі. У ходзе спецпраграмы “Мак” знішчана 122,4 кг дзікарослых канопляў.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, па 2 — ня-правільную транспарціроўку драўніны і парушэнне рэжыму водаахоўнай зоны.

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем