Дзе пачынаецца лес? У Ліпенскім гадавальніку Асіповіцкага лясгаса!

Дзе пачынаецца лес? У Ліпенскім гадавальніку Асіповіцкага лясгаса!

Вялікія цяпліцы, сапраўдныя градкі, паліў, праполка — здавалася б, гаворка пра звычайную ферму. Але, калі прыгледзецца, неяк крыху не так: нестандартна выглядаюць на палях зялёныя парасткі 5-10 сантыметраў вышынёй. Адказ — тут жа, на шыльдачцы: елка еўрапейская, сасна звычайная, ядловец кітайскі…

— Зараз Ліпенскі базісны гадавальнік займае тэрыторыю ў 22,3 гектара. Каля 10 — паліўныя тэрыторыі. Яшчэ 0,25 гектарапасадкі ў цяпліцах, у закрытым грунце, — адзначае начальнік падраздзялення лясгаса Віктар Арцёмчык. Вырошчваем дзесьці 8 мільёнаў сеянцаў у год. Гэта дазваляе задавальняць і свае патрэбы ў пасадачным матэрыяле, і прадаваць лішкі. Гандлюем і на тэрыторыі Беларусі, і за мяжой. Напрыклад, каля мільёна сеянцаў адпраўляюцца ў Расію. Дарэчы, па пастаўках беларусы абагналі ўжо Польшчу, “падкрадаемся” да Фінляндыі. А гэта краіны — заснавальнікі падобнага.

Ідзём па тэрыторыі гадавальніка. Амаль ад самых варот ужо пачынаюцца цяпліцы. Тут жа — невялікая сажалка, на беразе якой драўляная альтанка з адкрытай пляцоўкай. За імі — два будынкі: адміністратыўны і для лесаводаў. І — зноў цяпліцы.

“Жывуць” тут у асноўным дэкаратыўныя расліны ў закрытым грунце — у любы час пасадзіць можна. Туі, ядлоўцы, кіпарысавікі, самшыт, нават буякі ёсць — усяго каля 40 найменняў. Побач — так званы матачнік дэкаратыўных раслін. На інфармацыйным аншлагу пры ўваходзе яшчэ шэраг назваў: спірэя, вярба, ціс, дзёран, барбарыс, гартэнзія… А далей — ужо лясныя культуры і амаль дарослыя кусты-дрэвы — у цяпліцах і адкрытым грунце.

На здымку (злева направа): Iна Беразінская, Алена Пурлікава, Марыя Цяслёнак і   Анастасія Русаковіч.

— Новыя віды раслін закупаем і завозім з-за мяжы, — расказвае лесавод з больш чым 10-гадовым стажам Інна Беразінская. А вось тое, што ёсць у матачніку, разводзім самічаранкаваннем. Лета ў асноўным сезон праполкі. Сеянцы лёгка можа зелле заглушыць, таму трэба своечасова “грады” прыводзіць да ладу. Менавіта гэтым зараз усе лесаводыусяго 5 — і займаюцца. Ну і, зразумела, рабочыя дапамагаюць.

— Нашы работнікігероі! Працаваць на такім сонцапёку ў полі не кожны вытрымае. Але разумеюць, што патрэбна. Затое на мора за загарам ехаць не абавязкова — і так выдатны, — усміхаецца Віктар Сцяпанавіч.

Калі ацаніць аб’ёмы, можна ўявіць, што працуе пітомнік выключна з юрыдычнымі асобамі. Але гэта зусім не так: завітваюць сюды і звычайныя садаводы-азеляняльнікі. Прыемна здзівіў і кошт, які ў параўнанні з гандлярамі-“прыватнікамі” выглядае даволі бюджэтна. Так, асноўны коштавы паказчык для 2-гадовых дэкаратыўных раслін вышынёй 20-30 см — 4 рублі. Дарослы куст да паўметра — каля васьмі. Увогуле, можна прыходзіць і выбіраць — ёсць з чаго. А часам расліны пакідаюць гадавальнік і не за грошы: лясгас дапамагае школам, дзіцячым садам і іншым сацыяльным установам.

…Не, нездарма Ліпенскае падраздзяленне лясгаса неаднойчы атрымоўвала званне “Лясны гадавальнік высокай культуры”. Тут і праўда ёсць на што паглядзець і чаму павучыцца!

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость