Разьбяных спраў умелец №36

Апрацоўка драўніны — адно з першых рамёстваў,
якім авалодаў чалавек. Дрэва — трывалы, лёгкі і прыгожы матэрыял, таму вырабы з
яго даўно ўвайшлі ў быт людзей і карыстаюцца іх нязменнай любоўю. У гэтым не
раз упэўніваўся Уладзімір Кузьмін, майстар разьбы па дрэве.

Ён нарадзіўся і жыве ў Ялізаве, працуе на
мясцовым шклозаводзе аператарам шклофармуючых машын. Яшчэ ў дзяцінстве падчас
наведвання Ленінграда ўлюбіўся ў Эрмітаж і Петрадварэц, якія аздоблены
драўлянымі панэлямі, жывапісам і разьбой. Гледзячы на тую прыгажосць, ужо тады
захацелася паспрабаваць стварыць нешта падобнае. Безумоўна, Уладзімір разумеў,
што ўбачанае — майстэрства вышэйшай пробы. Аднак вялікае жаданне заняцца
разьбой па дрэве прывяло яго да вывучэння адпаведнай літаратуры, якая змяшчала
не толькі парады, але і ўзоры. Па меры магчымасці спрабаваў нешта скапіраваць.

Бацька захапленне падтрымліваў, бо і сам быў
майстрам на ўсе рукі. Ён дапамог Уладзіміру сабраць патрэбныя станкі, якія да
гэтай пары знаходзяцца ў сталярнай і служаць, як кажуць, і верай, і праўдай.
Паспрабавалі разам выточваць матрошак — атрымалася. Затым размалёўвалі — і
з’яўляліся сапраўдныя прыгажуні накшталт тых, што прадаваліся ў магазінах.

Усе вырабы ішлі на падарункі настаўнікам,
сябрам, знаёмым. Але адно і тое ж рабіць было нецікава. Таму ў хуткім часе
пачаў асвойваць новыя віды драўляных вырабаў, паступова ўскладняў іх
тэхналогію. Зараз нават цяжка падлічыць, колькі з-пад рук Уладзіміра
Уладзіміравіча з’явілася на свет падсвечнікаў, падставак для кветак, ваз,
сухарніц, сальніц і іншых рэчаў. Радуюць вока сваёй цеплынёй і вытанчанасцю
сцены пакояў, прыгожа аздобленыя разной драўнінай.

Але сапраўдную асалоду ад свайго захаплення
рэзчык па дрэве Кузьмін адчуў, калі працаваў над аддзелкай царквы.

— Адбылося тое, пра што ўвесь час марыў:
калі-небудзь стварыць нешта такое, што бачыў падчас экскурсій у былым
Ленінградзе, — гаворыць Уладзімір. — Былі ў мяне таксама фота-здымкі
Прэабражэнскай і Пакроўскай цэркваў, шэдэўраў старажытнага драўлянага
дойлідства. У свой час нават іх драўляныя макеты зрабіў. І тут выпала такая
цудоўная магчымасць пераўтварыць свае ідэі ў жыццё. З задавальненнем працаваў
над стварэннем іканастаса пры будаўніцтве мясцовага храма. На яго спатрэбілася
дзесьці паўгода. Паўтара пайшло, каб аздобіць кіётамі іконы, зрабіць салеі.
Купалы і дах на малой царкве — таксама маіх рук справа. Наогул, на аздабленні
цэркваў працаваць цікава. Там нічога не скапіруеш, усё атрымліваецца ў адзіным
экзэмпляры. Акрамя Ялізава, мае работы можна знайсці ў асіповіцкай
Свята-Увядзенскай царкве. У Свята-Міхайлаўскім храме, размешчаным у Крамку,
таксама пашчасціла шчыраваць над стварэннем званіцы, купалоў. З якім дрэвам
найбольш падабаецца працаваць? Люблю альху: паслухмяная, не карабаціцца. Але
калі з дрэвам умець размаўляць, то яно раскрые сваю душу, і адчуваеш сябе
сапраўдным уладаром яго Вялікасці Дрэва.

Улюбёны ў экалагічна  чысты матэрыял, Уладзімір Уладзіміравіч у
1992 годзе пабудаваў драўляны дом. Усё ў ім зроблена яго рукамі. Выгадаваў двух
сыноў. Віталій скончыў Бабруйскае вучылішча № 15, затым Мазырскі педінстытут,
дзе на-быў спецыяльнасць настаўніка працы. У яго, як і ў бацькі, залатыя рукі.
Старэйшы Юрый таксама не абдзелены прыродным талентам — пры жаданні можа
змайстраваць адмысловыя драўляныя рэчы.

І хто пасля гэтага скажа, што талент не
перадаецца з пакалення ў пакаленне? Так, што тая, з густам і па ўсіх правілах
абстаўленая сталярная майстэрня абавязкова будзе служыць не аднаму пакаленню
сям’і Кузьміных.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем