Засекі Асіповіччыны запаўняюцца

Засекі Асіповіччыны запаўняюцца

Па-асабліваму дзелавая атмасфера зараз усталявалася на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”: прыйшоў час жніва. Прадпрыемства кругласутачна прымае дары ніў, прычым далёка не толькі роднай  Асіповіччыны, але і добрай часткі Прыдняпроўскага краю. Сёлета дзяржзаказ складае 30920 тон збожжа, у тым ліку 2750 тон павінны здаць сельгаспрадпрыемствы нашага раёна.

З кожным днём паток машын становіцца ўсё больш шчыльным. За суткі дзяржаўныя засекі папаўняюцца ў сярэднім на тысячу тон. Прыёмка ідзе зладжана, тэхнічная база вытворчага ўчастка была добра падрыхтавана да перыяду інтэнсіўных работ.

З мясцовых палеткаў першай прывезла новы хлеб аўтамашына ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. На ўрачыстай сустрэчы каравай ад перапрацоўшчыкаў атрымалі вадзіцель Барыс Крылоў і галоўны аграном Уладзімір Калачоў (на здымку).

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем