Жніво ў Асіповіцкім раёне набірае тэмпы!

Жніво ў Асіповіцкім раёне набірае тэмпы!

Пазаўчора на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне аграрыям завяршыць жніво не пазней як 20 жніўня. Кіраўнік дзяржавы спыніўся на многіх аспектах уборачнай кампаніі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на меры па мінімізацыі страт ураджаю.

Асіповіцкія хлебаробы гатовы выканаць даручэнне — жніво ў раёне набірае тэмпы. На ўчарашнюю раніцу ўбрана 12% збожжа і зернебабовых — 1076 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць — 32,2 цэнтнера з гектара, што адчувальна вышэй за леташнія здабыткі. Зладжана ідзе ўборка ў ААТ “ЖорнаўкаАГРА”: убрана ўжо пятая  частка ад запланаванага. “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” справілася з 13%, амаль такі ж паказчык у ААТ “Авангард-Ніва” і філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, чые палеткі, дарэчы, даюць найлепшую аддачу — 49,3 ц/га. Важкія каласы наліліся і на нівах “ЖорнаўкіАГРА” і “Лапічаў”.

Да ўборкі ў апошняй, напрыклад, належала 113 гектараў азімай пшаніцы і 100 — яравой, 120 — жыта, 100 — ячменю і 50 — аўса, плюс 137 га зернебабовых. Як расказала галоўны аграном гаспадаркі Кацярына Максімюк, чарговасць уборкі палёў вызначаецца па некалькіх параметрах, сярод якіх — тэрміны сяўбы, вільготнасць. Спачатку прыступілі да азімай пшаніцы і жыта. Сёлета больш радуе пшаніца, а вось ячмень выклікае пэўныя хваляванні: культура ўдалася нізкарослай, дажджы і цёплае надвор’е, якое ўсталявалася апошнім часам, спрыяюць паўторнаму росту пустазелля. Карацей, клопатаў хапае.

На лапіцкіх палетках зараз працуе некалькі экіпажаў. Лепшыя вынікі на сёння ў Міхаіла Тышкевіча і Васіля Ёшчыка. Гэта ўжо вопытныя хлебаробы, добра ведаюць як характар тэхнікі, так і асаблівасці мясцовых палёў. Дапамагае ў рабоце і адпаведны настрой. Пакуль сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы каля 32 ц/га, але камбайнеры перакананы, што выніковая лічба будзе вышэйшай. У агульным ураджай павінен быць больш важкім, чым леташні.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем