На музычным алімпе №35

Музычныя перамогі выхаванцаў дзіцячай школы
мастацтваў № 1 на розных прэстыжных конкурсах сталі ўжо нормай.

Вось і нядаўна вучні класаў на духавых і ўдарных
інструментах паказалі вышэйшы клас ігры як на адборачным туры, які праходзіў у
Бабруйску, так і на за-ключным — у Магілёве. Адбыўся ён на базе музычнага
каледжа імя А.Рымскага-Корсакава. У ім прынялі ўдзел 44 канкурсанты з розных
раёнаў вобласці. Гонар нашай першай «музыкалкі” абаранялі Улад Чудакоў —
трамбон (вы-кладчык Юрый Еўдакімчык), Захар Краўчанка — труба (вы-кладчык
Аляксандр Панасенка) і адзін з самых юных       
удзельнікаў конкурсу Мікіта Туміловіч — труба (выкладчык Аляксандр
Панасенка). Для ўсіх траіх акампаніравала канцэртмайстар Паліна Хамянок.

Кампетэнтнае журы пад началам прафесара
Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вячаслава Будкевіча ўзнагародзіла нашых
таленавітых пачынаючых музыкантаў Дыпломамі ІІ і ІІІ ступені, а таксама
заахвочвальным прызам адпаведна.

Перамога ў конкурсе для хлопцаў зусім не
выпадковая. Яны прызнаюцца, што рыхтаваліся да спаборніцтва вельмі сур’ёзна,
шмат часу праводзілі за інструментам, выконвалі ўсе парады выкладчыкаў.

— Самае ж галоўнае — справіцца з хваляваннем і
напружаннем, якія ахопліваюць перад выступленнем, — гавораць рабяты. — Нам
удалося гэта зрабіць. Таму і трымаліся на сцэне ўпэўнена і спакойна, што,
безумоўна, паўплывала на станоўчы вынік.

Трэба адзначыць, што для Захара і Мікіты гэта
быў адзін з першых сур’ёзных конкурсаў, які прынёс ім перамогу. Улад жа
станавіўся ўжо дыпламантам такога конкурсу тры гады таму.

Поспехі не толькі прыносяць радасць, але і даюць
надзею на будучыню. Напрыклад, Чудакоў адназначна вырашыў для сябе ў будучыні
стаць навучэнцам музычнага каледжа. Тым больш што бацькі пагадзіліся набыць яму
прафесійны інструмент, ад якога залежыць ці не палова поспеху падчас конкурсных
выступленняў. Такі падыход да справы, несумненна, радуе і выкладчыкаў школы
мастацтваў, для якіх шчасце — бачыць свой працяг у вучнях.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

Снег среди дождя, заморозки и фронты – осень вступает в силу! Прогноз на неделю с 13 по 19 октября

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Знаете ли вы, сколько времени ваш подросток проводит в гаджетах? Данные опроса в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Легендарная парикмахерская Осиповичского КБО: как менялась мода, а качество — нет

13 октября 2025
Читать новость
Профилактика

Соблюдайте правила электробезопасности и разъясните их своим детям!

13 октября 2025
Читать новость
Общество

В общественной бане на улице Октябрьской вышел со строя водогрейный котел

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Спасатели ликвидировали загорание в школе в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем