Кіламетры вальса, румбы, ча-ча-ча №35

У рамантычнае і шырокавядомае словазлучэнне
“ідэальная пара” харэографы ўкладаюць свой, так бы мовіць, “прафесійны” сэнс:
калі партнёр і партнёрша падабраны правільна, то з цягам часу становяцца адным
цэлым. І чым раней сустрэнуцца танцоры, тым большага поспеху змогуць дасягнуць.

Віталіна Сяргейчык і Герман Кухарчык займаюцца ў
танцавальным клубе “Легенда” на працягу 6 год, але парай сталі адносна нядаўна
— 2 гады таму. Да гэтага партнёры ў іх мяняліся адзін за другім. Герман нават
год займаўся адзін у старэйшай групе, пакуль выкладчык шукаў партнёршу
адпаведнага ўзроўню. Зрэшты хлопцу прапанавалі выбраць між дзвюма дзяўчатамі з
незвычайнымі імёнамі — Віталінай і Катарынай.

Упершыню Гера і Віта выступілі разам на “Кубку
горада Асіповічы-2009”
і занялі ІІ месца ў групе “пачаткоўцы”. З тых часоў яны пастаянна становяцца
прызёрамі турніраў ці ўваходзяць у пяцёрку мацнейшых.

— Колькі ж у вас медалёў? — запытваюся,
разглядаючы важкі груз на тоненькіх шыйках юных танцораў.

— У мяне 11, — кажа ўсмешлівая Віталіна.

— А ў Геры — 8, — адказвае за сціплага сына мама
Святлана Дзмітрыеўна. — Меней за Віту, бо ён не выступаў на спаборніцтвах,
пакуль не было партнёршы. Тады Геру нават наведвалі думкі кінуць танцы…

26 сакавіка падлеткі ездзілі на буйны мінскі
турнір “Стэп бай стэп”, дзе заваявалі самую важную на сённяшні момант
узнагароду. Яны апярэдзілі 15 пар і атрымалі гран-пры. Акрамя таго, суддзі
аўтаматычна прысвоілі пераможцам катэгорыю “Е4”.

— Гэта азначае выхад на абсалютна новы ўзровень,
— разважае, нібы прафесійны харэограф, маці Віталіны Ірына Мікалаеўна. — Цяпер
дзеці будуць выступаць сярод спартсменаў. Зменіцца праграма заняткаў у
“Легендзе”. Трэнер будзе навучаць Віту і Геру румбе і танга.

Трэба падрыхтаваць і новую форму для
выступленняў. Цяпер дачка можа апранаць біжутэрыю і ўпрыгожваць вопратку
стразамі. Мы ўжо заказалі новыя касцюмы. Іх шыюць па індывідуальнаму заказу
сталічныя майстры. На сукенку для еўрапейскай праграмы патрэбна 9 метраў
шыфона. Абыдзецца такі ўбор у 180 долараў. Абутак каштуе каля 70 долараў.

— А наколькі важная маральная пад-трымка
бацькоў?

— Мы жывем танцамі разам з дзецьмі. Сумесна
ставім мэту і дасягаем яе. Перад спаборніцтвамі заўжды настройваем Геру і Віту
на перамогу. Пад час вы-ступлення яны глядзяць на нас: збоку лепей відаць, што
трэба падкарэкціраваць. Для гэтага ў нас ёсць сістэма ўмоўных знакаў: усмешка,
плечыкі, рамкі, — Святлана Кухарчык паказвае іх жэстамі і мімікай. — З кожнага
турніру бацькі вяртаюцца выціснутымі, як лімон. Так што ўсе кубкі і медалі —
напалову наша заслуга (усміхаецца).

Напружаны рытм жыцця юных танцораў вытрымае яшчэ
не кожны дарослы. У тыдзень 2 разы Віта і Гера наведваюць групавыя заняткі ў
“Легендзе”, 2 — індывідуальныя. Яшчэ двойчы сустракаюцца ў клубе, дзе працуе
Святлана Кухарчык, і трэніруюцца самастойна. У чэрвені “Легенда” арганізоўвае
для сваіх вучняў зборы. Заняткі тады праходзяць штодня. Ліпень — адзіны месяц,
калі падлеткі могуць усур’ёз адпачыць. У жніўні ўжо пачынаецца падрыхтоўка да
новага танцавальнага сезона. Каб падтрымліваць добрую фізічную форму, танцоры
павінны заўжды сачыць за сваім харчаваннем…

Пэўна, так і выглядае працяглая і няпростая
дарога да вяршыні пад назвай Поспех. Трэнер Віты і Геры Віктар Жмуранкоў кажа:
“Каб добра выконваць вальс, трэба прайсці кіламетры вальса”. І нашы юныя героі
праходзяць гэтыя кіламетры, каб стаць у будучыні добрымі харэографамі і, калі
пашчасціць, ад-крыць уласную школу танцаў.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем