Дзеці — таямніца шчасця і маладосці №34

Псіхолагі раяць нам кожныя 3-5 гадоў мяняць
месца работы — каб не застаівацца, атрымліваць новыя веды і эмоцыі. Гэта
значыць, што за свой працоўны стаж Наталля Курыцкая магла б зрабіць так як
мінімум 6 разоў. Але яна на працягу 31 года ходзіць на працу ў дзіцячы садок і
лічыць сябе шчаслівай…

Таямніца гэтага ўзнёслага пачуцця простая: наша
гераіня з дзяцінства ведала аб сваім прызначэнні і марыла быць падобнай на
любімую выхавальніцу Лідзію Пракопаўну. Наталля скончыла Мурманскае педвучылішча,
у 1979 годзе прыехала з мужам у Асіповічы і ўладкавалася ў садок № 2 «Рамонак”.

— Трыццаць адзін год праляцеў так непрыкметна…
За гэты час мне ніколі не было тут нудна. Я — розная, жыццё — рознае, усе дзеці
— таксама розныя, штогод толькі маладзею з імі. Сама заўсёды ў дынаміцы, таму
не заўважаю ні свайго ўзросту, ні камплекцыі, — кажа жанчына з усмешкай.

Пастаяннае знаходжанне ў дзіцячым акружэнні
навучыла яе ўдумліва ставіцца да ўсіх падзей навокал, стойка пераносіць
складанасці неспакойнай прафесіі. Наталля Курыцкая лічыць, што ў першую чаргу
трэба любіць выхаванцаў, стасавацца з імі як з сябрамі, не саромецца прасіць
прабачэння. Тады малечы будуць адказваць даросламу тым жа.

Для любога выхавальніка вельмі важна знайсці і
ўзаемаразуменне з роднымі дзятвы. Наталля Пятроўна імкнецца далучыць «сваіх”
тат і мам да актыўнага ўдзелу ў жыцці садка. Яны ахвотна наведваюцца на
бацькоў-скія сходы, прымаюць удзел у ранішніках і спартакіядах. Калі нехта
спрабуе адмовіцца, тады выхавальніца прыводзіць слушны аргумент: «Падумайце,
калі ласка, наколькі будзе важным для дзіцяці тое, што вы знаходзіцеся побач і
робіце нешта разам”.

У сваю дзейнасць жанчына імкнецца ўкараняць
новыя педагагічныя прыёмы. 8 гадоў таму яна стала карыстацца методыкай Зайцава
па навучанні чытанню. Заняткі з дзеткамі пачынаюцца з 3-гадовага ўзросту, і
праз пару гадоў большасць з іх ужо могуць бегла чытаць па складах.

Яе прафесія, як лічыць, неразрыўна звязана з
творчасцю:

— Нам трэба быць артыстамі: танцаваць, спяваць,
імправізаваць! Жыццё малых у садку павінна нагадваць свята. Сама пастаянна
ўдзельнічаю ў нейкіх мерапрыемствах ці канцэртах. На ранішніках іграю розных
персанажаў: Карлсана, Дзеда Мароза (самая частая роля), Снегавіка, Бабу-Ягу,
Мядзведзя, Казу. Нядаўна выступіла на раённым конкурсе «Песня застаецца з
чалавекам”.

А ці ёсць якая-небудзь аддача ад таго, што
ўкладаеш усю душу ў свой занятак? Яшчэ якая! Пад час выпускных бацькі з
малечамі кажуць такія прыемныя словы ўдзячнасці, што амаль кожны раз Наталля
Пятроўна плача. Не забываюцца на любімую выхавальніцу дзеці і тады, калі ідуць
у школу. Прыходзяць у садок спачатку з бацькамі, потым — самі. І яна па
магчымасці наведваецца ў САШ № 3, дзе вучыцца большасць яе выпускнікоў.

Тыя, хто знаходзяцца далёка ад роднага горада,
знаходзяць жанчыну праз інтэрнэт у сацыяльнай сетцы. Як напрыклад, двайняты
Толя і Дзіма Могутавы. Хлопцам, якія зараз жывуць у Амерыцы, ужо па 23 гады.
Вельмі падабаецца перапісвацца са «сваімі” пасталеўшымі дзецьмі ды пераглядаць
іх віртуальныя фотаальбомы і ёй.

Закончыць расказ пра абаяльную выхавальніцу
хацелася б цытатай з партфоліа, якое яна рыхтавала на леташні конкурс «Педагог
года”. Гэтыя словы належаць яе калегам: «Можа быць, намаляваны партрэт
атрымаўся занадта ідэальным? Вядома, як і ў любога чалавека, у Наталлі Пятроўны
ёсць свае недахопы, але яны застаюцца дзесьці там, у яе прыватным жыцці, і на
рабоце не праяўляюцца”.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем