Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

За тыдзень у ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 12,6 кг дзікарослых канопляў. 4 ліпеня паступіла паведамленне ад начальніка вартавой аховы АЗАА аб выкраданні невядомымі з тэрыторыі прадпрыемства 8 панэляў ад кабін аўтамабіля МАЗ. Устаноўлена асоба мужчыны, цела якога ў стадыі раскладання было выяўлена паблізу в. Літвінава: грамадзянін 1960 г.н. без пэўнага месца жыхарства. Раней судзімы сельскі жыхар, які знаходзіцца на ўліку ў урача-нарколага і ўжо праходзіў прымусовае лячэнне ў ЛПП, увечары 7 ліпеня збіў і спрабаваў задушыць падушкай сваю маці.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа па заяве мінчаніна, у якога ноччу 30 чэрвеня ў кафэ “Транзіт” была выкрадзена сумка з каштоўнасцямі, пакінутая без нагляду.

На АЗС, якая знаходзіц-ца на трасе Мінск-Гомель, 62-гадовы вадзіцель прыватнага прадпрыемства, з’яўляючыся матэрыяльна адказнай асобай, выкраў 200 л дызпаліва.

Неўстаноўленыя хуліганы пашкодзілі металічную агароджу абеліска на яўрэйскіх могілках па вул. Казлоўскай, прычыніўшы шкоду на суму звыш   73 рублёў.

ДАI

Папярэджана 90 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 9 вадзіцеляў, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму,   2 нецвярозыя за рулём і столькі ж не маючых права кіравання транспартным сродкам, 3 пешаходы і веласіпедысты, якія ў цёмны час сутак знаходзіліся на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 6 ДТЗ.

АУСТ

Заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу. У ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана 34,7 кг дзікарослага маку. Устаноўлена месцазнаходжанне асобы ў вышуку, складзена 43 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 56 цягнікоў, з якіх знята 3 правапарушальнікі.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 18 чалавек, у тым ліку 7 за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 і 3 — што ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства.

РАНС

У ноч на 5 ліпеня ў п. Татарка загарэўся дачны дом. Выратаваны хлявы, размешчаныя на адлегласці 5 м. У суботу пажар здарыўся ў аг.Вяззе: у нежылым доме агнём знішчаны дах і маёмасць, сур’ёзна пацярпелі сцены.

IАЖіРС

Складзена па 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем