Навіны са школ Асіповіччыны №34

Ялізаўская САШ

Цікавым і энергічным склаўся пачатак чацвёртай
чвэрці для ялізаўскіх школьнікаў. Тут прайшла спартландыя, пры-свечаная
Сусветнаму дню здароўя. Асаблівасцю мерапрыемства стала тое, што ўдзельнічалі ў
ім не толькі вучні, але і настаўнікі, тэхнічны персанал установы, бацькі.
Спаборніцтва “Арлоў” і “Шпакоў” — у кожную з каманд уваходзіла па 16 чалавек —
складалася з розных конкурсаў. Правялі хакей на траве, інтэлектуальную гульню
“Каляндар”. Многім спадабалася турысцкая эстафета, якая, у сваю чаргу, уключала
шматбаковыя і даволі складаныя выпрабаванні. Сваімі танцавальнымі нумарамі
падбадзёрвалі ўсіх дзяўчынкі з групы падтрымкі.

У выніку перамагла з мінімальным адрывам
дарослая каманда, але ў выйгрышы засталіся ўсе: сумесныя святы дапамагаюць лепш
зразумець адзін аднаго, наладзіць узаемаадносіны. А так як гэта была
спартландыя — то і ўмацаваць здароўе!

Карытнянская СШ

Красавік — месяц, які прыносіць шмат розных
клопатаў. Не стаў ён выключэннем і для карытнянскіх хлопчыкаў і дзяўчынак.
Зараз яны займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, разбіўкай клумб. Пад увагай
знаходзяцца помнік і магілы загінуўшых воінаў. А яшчэ школа жыве падрыхтоўкай
да Дня адкрытых дзвярэй, які пройдзе ў сярэдзіне мая і будзе прысвечаны тэме
“Фарміраванне грамадзянска-патрыятычных якасцей навучэнцаў у адукацыйным
працэсе”. Рыхтуецца шэраг мерапрыемстваў, асноўным з якіх стане прадстаўленне
экалагічнага маршруту. Ён будзе ўключаць у сябе наведванне аграэкасядзібы,
знаёмства з творчасцю землякоў, працоўнымі дынастыямі.

Каменіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя
школа

Зараз у школе праходзіць Тыдзень фізікі, а гэта
падразумявае шмат розных цікавых рэчаў, звязаных з гэтым прадметам. Асаблівай
падзеяй стала адзначэнне Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі. Ва ўстанове 12
красавіка прайшла святочная лінейка, прысвечаная 50-годдзю першага палёту
чалавека ў космас і першаму касманаўту Юрыю Аляксеевічу Гагарыну, чыё імя
носіць піянерская дружына школы. Быў паказаны кінафільм, праведзены віктарыны.
Падрыхтавана тэматычная выстава ў школьнай бібліятэцы.

Не засталіся па-за ўвагай трагічныя падзеі, што
адбыліся нядаўна ў рэспубліцы — у школе прайшоў жалобны мітынг з хвілінай
маўчання ў памяць аб нявінна загінуўшых людзях.

Осаўскі ВПК дзіцячы сад-базавая
школа

Ужо з 2001 года ўстанова цесна ўзаемадзейнічае з
грамадскім аб’яднаннем “Цвярозасць — Аптымаліст” імя Г.А. Шычко. Напачатку
красавіка ў чарговы раз да мясцовых вучняў завітала ў госці член
каардынацыйнага савета таварыства Таццяна Шчарадзіна. Яна выступіла перад
рознаўзроставай аўдыторыяй з гутаркай “Энцыклапедыя здаровага ладу жыцця”,
разам абмеркавалі розныя злабадзённыя пытанні. У сваю чаргу два разы на год — у
маі і жніўні — гасцямі аб’яднання становяцца осаўскія школьнікі, іх бацькі і
настаўнікі. У хуткім часе каманда адправіцца на турбазу “Высокі бераг”, што ў
Стаўбцах — тут традыцыйна будзе праходзіць адкрыты турзлёт “Цвярозасць —
культура і здароўе”.

Лапіцкая САШ

Мінулая субота стала днём узнікнення ў школе
новай традыцыі — свята танца. Ініцыятарам мерапрыемства вы-ступіла малады
крэатыўны педагог Наталля Пятрэнка. Удзельнічалі ўсе без выключэння вучні, якія
займаюцца рытмікай. Яны паказалі тое, чаму навучыліся за год. Перша-класнікі
дэманстравалі харэаграфічныя элементы і вясёлы танец “Сонечныя зайчыкі”, вучні
2 класа — каўбойскі танец. На год старэйшыя дзеці паказалі харэаграфічную
пастаноўку з элементамі лацінаамерыканскіх танцаў “Аўгусцін”, а вучні 4 класа —
“Няўлоўнага Джо”. Асабліва гледачам спадабаліся салісты Максім Бортнік і
Дзмітрый Мельнік. Парадавалі выкананнем танца са складанымі тэхнічнымі
элементамі 6-класніцы Ганна Бандарэнка і Вераніка Аляшкевіч. Завяршылася свята полькай
беларускай у выкананні харэаграфічнага ансамбля вучняў 5-7 класаў. Атмасфера
свята вызвала мноства станоўчых эмоцый у дзяцей і пачуццё гонару ў бацькоў.

Навіны
збірала Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем