Завяршылася першынство раёна па міні-футболе сярод аматараў. Сёлета ў спаборніцтвах прыняло ўдзел 12 каманд ад прадпрыемстваў і ўстаноў, сярод якіх быў адзін навічок — «Еўрагандаль”.
Другі круг унёс істотныя карэктывы ў расклад турнірнай табліцы. Леташні пераможца «ПЧ-15” быў недасягальны для сапернікаў: у 11 гульнях — ніводнага паражэння! Разам з тым, удача адвярнулася ад «ДЮСШ”, якая ў першым крузе адставала ад чыгуначнікаў усяго на 2 ачкі, і на другую пры-ступку п’едэстала падняўся «Белтрансгаз”. Узмоцнены маладымі кадрамі «Будаўнік” замкнуў тройку футбольных лідараў.
Вось выніковыя месцы каманд: І — «ПЧ-15” (63 ачкі), ІІ — «Белтрансгаз” (49), ІІІ — «Будаўнік” (42), IV — ДЮСШ (39), V — «Вектар” (36), VI — «БудАрсенал” (32), VII — «Змена” (32), VIII — «Дызель” (29), IX — «Лакаматыў” (24), X — «Дынама-РАУС” (23), XI — «ЛЮФАС” (16), XII — «Еўрагандаль” (3).