«Чарняхоўскага» ў Асіповічах: у дынаміцы

«Чарняхоўскага» ў Асіповічах: у дынаміцы

Мікрараёну “Чарняхоўка” крыху не пашанцавала. Пачніся яго развіццё гадоў на пяць раней, запланаванае можна было б скончыць да 2014 года — у перыяд, калі айчынная будіндустрыя перажывала ўздым. Аднак атрымалася як атрымалася, і тэмпы росту гэтай часткі Асіповічаў адпавядаюць эканамічным рэаліям:

у першую чаргу рэалізуюцца праекты, пад якія атрымліваецца знайсці фінансаванне. Тым не менш раён застаецца найбольш актыўнай зонай росту забудовы. На сёння тут ужо ўзведзена 10 з 25 прадугледжаных генпланам развіцця горада жылых шматпавярховых дамоў, а колькасць насельніцтва за кошт гэтых новабудоўляў павялічылася прыкладна на 4 тысячы чалавек. Якія ж падзеі адбываюцца на галоўнай будпляцоўцы Асіповічаў сёння?

Жыллё

“Шматпавярховік”, які будаваўся з дапамогай кітайскіх інвестыцый, завершаны 1 чэрвеня. Аднак яго канчатковы ўвод у эксплуатацыю (падключэнне вады, электрычнасці і засяленне кватэр) пачнецца толькі пасля перадачы ўласніку — УКП ЖКГ. Каб правесці гэтую “фармальнасць”, трэба падрыхтаваць ладны пакет дакументаў, чым зараз і займаецца заказчык — Магілёўскае аблупраўленне капітальнага будаўніцтва.

Дом сацыяльны, таму зоймуць яго тыя, хто не можа набыць жыллё за ўласныя грошы. Практычна ўсе землякі вызначаны і са зразумелым нецярпеннем чакаюць моманту атрымання ключоў ад новага жылля.

108-кватэрны дом, які за ўласныя сродкі ўзвёў ААТ “Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання”, здадзены ў эксплуатацыю яшчэ ў лютым, але з умовай, што добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі завершыцца ў больш спрыяльны перыяд. Арыенціровачна — 15 ліпеня: узгаданую дату вы-значыў сам забудоўшчык.

Кошт жылля тут прымальны: 1-пакаёвая кватэра агульнай плошчай       45 “квадратаў” — каля 30 тысяч рублёў, 2-пакаёвая — каля 42 тысяч. Аднак прададзена пакуль 62: плацежаздольны попыт у землякоў не надта вялікі, ды і “жыллёвае пытанне” ў горадзе ўжо востра не стаіць.

Вуліцы

На праезд ад офіса раёна газазабеспячэння (на вуліцы Крыловіча) да крамы “Дабраном” укладзены трэці — фінішны — слой асфальту. Аднак гэта не азначае, што праездам ужо можна карыстацца паўнавартасна: да здачы ў эксплуатацыю тут трэба зрабіць яшчэ многа чаго. Хаця мясцовыя аўтамабілісты яго ўжо асвоілі — і іх можна зразумець.

Увогуле, транспартныя артэрыі “Чарняхоўкі” — самы праблемны і ўражваючы прыклад таго, наколькі складана ў маральна састарэлае перасячэнне вуліц упісаць сучасную забудову “спальнага” мікрараёна. “Вузкіх” дарожных месцаў многа, і адразу ўсе іх давесці да розуму немагчыма: проста не хапае грошай.

Сёння прыярытэтны для бюджэтнага фінансавання аб’ект — завулак Чарняхоўскага, якому найбольш востра неабходны рамонт праезнай часткі і забеспячэнне нармальных умоў для руху пешаходаў.

Гандаль, грамадскае харчаванне, установы сацыяльнай сферы

Гандлёвы цэнтр, у які перабудаваны былы “дом-крэйсер”, скончаны досыць даўно, і запрацуе ён ужо праз лічаныя дні: дата адкрыцця — да 1 лі-пеня.

Тым часам хутка расце яшчэ адзін прыватны гандлёвы цэнтр — насупраць базы УКП ЖКГ. Яго плошча па праекце — 2000 м2, а тэрмін завяршэння работ — да канца года. Планы амбіцыёзныя, аднак забудоў-шчык — ПБУП “Рахмат-строй” — у будаўніцтве камерцыйнай нерухомасці вопыт мае і, відавочна, пралічыў свае магчымасці дакладна.

Аб’ект грамадскага харчавання, у які пераў-тварыўся будынак былога Дома афіцэраў, днямі нарэшце пачаў прымаць наведвальнікаў. Аднак яго галоўная праблема — адсутнасць цеплазабеспячэння — застаецца дагэтуль нявырашанай. Спачатку планавалася, што пры забудове мікрараёна новая магістральная цеплатраса будзе пракладвацца паблізу ад пляцоўкі гэтага інвестпраекта, таму падключэнне да цяпла было б не надта затратнай справай. Вось толькі з цягам часу план развіцця падземных камунікацый быў перагледжаны, а падключацца да існуючай сеткі ўласнік — Iрына Сухоцкая — не спяшаецца. Бо вельмі дорага. У выніку ў шматфункцыянальным, буйным, сучасным і зробленым з густам цэнтры адпачынку пакуль працуе толькі кафэ-піцэрыя “Гарадок”.

Што тычыцца месцаў, якія ў адпаведнасці з генпланам забудовы павінны стаць цэнтрамі медабслугоўвання, банкаўскіх і бытавых паслуг, то тут усё, як кажуць, “ціха”. Пад іх адведзены дзве былыя казармы. Будынкі выстаўлены ў продаж, аднак новых гаспадароў пакуль не знайшлося. Прычына асцярожнасці патэнцыяльных інвестараў відавочная: у існуючых эканамічных рэаліях з-за надта высокага кошту рэканструкцыі час акупнасці іх перабудовы для камерцыйнага выкарыстання будзе надта доўгім.

Эканоміка і дэмаграфія паставілі крыж на будаўніцтве новай школы і дзіцячага сада. Магілёўскае аблупраўленне адукацыі не падтрымала ўзгаданую ініцыятыву Асіповіцкага РАА. Палічылі, што дзяцей з “Чарняхоўкі” могуць без праблем прыняць бліжэйшыя ўстановы адукацыі — пры ўмове аптымальнага размеркавання дашкольнікаў па дзіцячых садах. Рацыя ў такіх разліках, мусіць, ёсць: чарговага бэбі-буму ў бліжэйшае дзесяцігоддзе чакаць нагоды няма, а існуючыя школы ды дзіцячыя сады знаходзяцца даволі блізка ад “Чарняхоўкі”. У параўнанні ж з буйнымі гарадамі — дык і ўвогуле амаль што ў крокавай даступнасці.

Спартыўныя аб’екты

На фізкультурна-аздараўленчым комплексе вядзецца аддзелка ўнутраных памяшканняў, фасадныя работы, мантаж абсталявання. Работы ідуць у адпаведнасці з графікам, таму здача ў эксплуатацыю басейна з элементамі аквапарку плануецца ў лістападзе.

А вось спартыўную пляцоўку, якая закладзена каля 144-кватэрнага дома, ёсць намер афіцыйна “запусціць” у бліжэйшыя дні. Не да канца завершаныя яшчэ “папяровыя” фармальнасці зусім не перашкаджаюць карыс-тацца “спартыўнай залай пад адкрытым небам” дзецям і дарослым. Па меркаванні начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Iвана Малаковіча, узгаданая пляцоўка аказалася ўдалым элементам інфраструктуры новага мікрараёна. Яна прыгожая, недарагая і, галоўнае — дзейсна спрыяе якаснаму адпачынку і ўмацаванню здароўя землякоў.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость