Асіповіччына. Адвечная памяць

Асіповіччына. Адвечная памяць

Асіповіччына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, як вядома, вызвалена войскамі 2 і 1 Беларускіх франтоў у ходзе праведзенай аперацыі “Баграціён”. Райцэнтр пазбавіўся ад гітлераўскай акупацыі 28 чэрвеня1944 года, і ўсім, хто ўдзельнічаў у яго вызваленні ад карычневай чумы, у той жа дзень Вярхоўны Галоўнакамандуючы аб’явіў падзяку, а ў Маскве ў іх гонар прагучаў артылерыйскі салют — 20 залпаў з 224 гармат.

Сёлета Дзень вызвалення роднага краю землякі адзначылі масава адразу ў двух месцах — ля мемарыяльных комплексаў у в. Брыцалавічы і ва ўрочышчы Расоха. І гэта сімвалічна: вёска, размешчаная на тэрыторыі Ліпенскага сельсавета, разам з мірнымі жыхарамі ў студзені сорак трэцяга была спалена карнікамі, а ў градзянскіх лясах у час Вялікай Айчыннай вайны базіравалі-ся райкамы партыі і камсамола і штаб Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. За час баявых дзеянняў партызанамі і звязанымі з імі падпольшчыкамі былі пу-шчаны пад адхон сотні эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, узарвана звыш 5 тысяч чыгуначных рэек, разгромлена 13 гарнізонаў, знішчана больш за 15 тысяч гітлераўцаў і паліцаяў. Камандзір АВАГ генерал-маёр Мікалай Каралёў быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

…Брыцалавічы. На свяшчэнным месцы ля архітэктурна-скульптурнай кампазіцыі, бетоннай стэлы з эпітафіяй і пліт з імёнамі загінуўшых у Ганаровым каравуле застылі салдаты і піянеры. Урачысты мітынг, прысвечаны 73-й гадавіне вызвалення Асіповіччыны ад ворагаў, адкрывае старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, потым да мікрафона падыходзяць першы намеснік старшыні райвыканкама Павел Налівайка, старшыня райсавета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка і сакратар “пярвічкі” БРСМ 51 артылерыйскай брыгады камандзір узвода гвардыі лейтэнант Сцяпан Курачкін. І ў пранікнёных словах кожнага прамоўцы — нізкі паклон ветэранам, глыбокая ўдзячнасць воінам, партызанам, падпольшчыкам і працаўнікам тылу, якія зрабілі ўсё магчымае і нават больш, каб мы сёння жылі ў свабоднай краіне пад мірным небам, спакойна гадавалі дзяцей і працавалі на карысць любай Айчыны, усяго грамадства і кожнага з нас.

У знак памяці і смутку аб тых, хто не вярнуўся з бачных і нябачных франтоў, памёр ад ран, прапаў без вестак і быў замардаваны ў палоне, расстраляны і зажыва спалены фашысцкімі нелюдзямі, дэлегацыі працоўных калектываў, дарослыя і дзеці ўскладаюць вянкі і кветкі да абеліска. У самотнай цішы хвіліны маўчання чуваць толькі гукі метранома…

Мітынг скончаны, гучаць Гімн Рэспублікі Беларусь і традыцыйны ружэйны залп, але ўдзельнікі не разыходзяцца, а з задавальненнем вітаюць самадзейных артыстаў, якія дораць усім міні-канцэрт “Ніколі не забудзем” — сваё майстэрства, якому варта пазайздросціць не аднаму з прафесіяналаў сцэны.

Прыкладна па такім жа сцэнарыі праходзілі ўрачыстасці і ў расохскім урочышчы, удзел у якіх прыняў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дрозд.

…Мінулае сыходзіць, але не забываецца. І нашчадкі як эстафету мужнасці і стойкасці перадаюць памяць аб подзвігах простых савецкіх людзей, якія зрабілі ўсё дзеля нашай будучыні.

Жыццё працягваецца!

 

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость