Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

115 новых сем’яў з’явілася сёлета ў Асіповічах у студзені-чэрвені.

47 хлопчыкаў і 54 дзяўчынкI нарадзіліся ў акушэрска-гінекалагічным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы з пачатку года. Пераважная большасць з іх — 71 — маленькія жыхары райцэнтра. Найбольшая колькасць родаў адбылася ў апошнія тры месяцы — па 20 у кожным.

Новая вэб-старонка “Вайна. Памяць. Пошук” нядаўна з’явілася на сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна. Тут адлюстроўваецца работа аднайменнага пошукава-даследчага краязнаўчага цэнтра. Гэта мегапраект, які аб’ядноўвае 8 інавацыйных праектаў, звязаных між сабою адзінствам мэт і задач. Упершыню сабраны матэрыялы аб загінуўшых воінах-земляках, якія былі ўдастоены ўзнагарод у гады Вялікай Айчыннай вайны. Збіраюцца звесткі аб тых, хто пакуль не быў унесены ў кнігу “Памяць” Асіповіччыны.

Да 145-годдзя райцэнтра ДДЛГУ  «Асіповіцкі доследны лясгас» абнавіў малыя архітэктурныя формы, абсталяваў пляцоўку для адпачынку працаўнікоў на сваёй тэрыторыі. Значную ўвагу надзялілі і клумбам, якія размешчаны каля будынка лясгаса.

12395 квадратных метраў агульнай плошчы жылля ўведзена ў эксплуатацыю за студзень-май у Асіповічах. Гэта ў 7,2 раза больш, чым у адпаведным леташнім перыядзе.

Сёлетняе новаўвядзенне аўтапарка-19 — маршрут Асіповічы-Магілёў — аказалася ў значнай ступені запатрабаваным. Калі ў красавіку мікрааўтобус рабіў рэйс толькі па панядзелках, то на сёння аўтатранспарт арганізацыі накіроўваецца ў абласны цэнтр ва ўсе рабочыя дні тыдня.

“З Днём нараджэння, родны горад!” — наклейкі з такім надпісам упрыгожваюць зараз усе ўпакаваныя вырабы ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”. Прадпрыемства рыхтуе ў гэтыя дні нямала пачастункаў для землякоў і нашых гасцей: торты, пірожныя, круасаны, кексы, рулеты ды іншае. Непасрэдна да свята плануецца прыгатаваць тону квасу.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем