Быць блIжэй да зямлі №31

З пачаткам вясны многія з гараджан імкнуцца
выехаць на прыроду. І ў кожнага — свая мэта. Камусьці падабаецца проста
адпачыць на свежым паветры, і ён спяшаецца на бераг рэчкі, возера або ў лес. А
хтосьці хоча ад душы папрацаваць на зямлі, якая, як кажуць, і поіць, і корміць.
Але для гэтага трэба, каб у чалавека быў асабісты ўчастак. Вяскоўцам прасцей: у
кожнага гаспадара ёсць свой надзел. А вось жыхары шматпавярховак — аматары
зямельнай справы — з савецкай пары прызвычаіліся да дач, сталі членамі
садаводчых таварыстваў.

Адным з першых у раёне адважыліся на стварэнне
падобнай структуры работнікі завода аўтаагрэгатаў: у 1980 годзе з’явілася
садаводчае таварыства «Аўтазаводзец”, размешчанае на 24 гектарах у Ліпенскім
сельсавеце, вёсцы Няччо. Сёння там карыстаюцца зямлёй 262 чалавекі. Усяго ж, па
словах намесніка начальніка землеўпарадкавальнай службы Асіповіцкага
райвыканкама Надзеі Мухавецкай, зарэгістравана 19 садаводчых таварыстваў: 12 з
іх належаць асіповіцкім грамадзянам, 7 — бабруйчанам. Агульная плошча,
займаемая дачні-камі, складае каля 4 тысяч гектараў. Самым шматлікім лічыцца
«Меліяратар”, на яго землях размясцілі свае домікі 439 чалавек. І найменшае па
колькасці членаў — 27 — СТ «Дружба-2”,
што ў Вярэйцах Вяззеўскага сельсавета.

На думку Надзеі Васільеўны, да самых
запатрабавальных або, як кажуць, прэстыжных дачных пасёлкаў адносіцца
«Спутник”. Ён знаходзіцца на беразе Асіповіцкага вадасхові- шча. Там практычна
няма ніводнага пустуючага ўчастка, і яго члены пры жаданні могуць без асаблівых
намаганняў прадаць сваю дачу ў любы момант — купцы знойдуцца без праблем. Не
пашанцавала на папулярнасць «Верайцам”, «Лясной паляне”, «Вярхам” (Пратасевіцкі
сельсавет), «Баравінцы” і «Разліву” (Вяззеўскі). Стварыліся яны якраз падчас
перабудовы, і забудоўшчыкі не паспелі падвесці туды ні свет з вадой, ні іншае
дабро цывілізацыі. Таму і прыйшлі ў запусценне многія ўчасткі. Толькі ў «Лясной
паляне”, якая знаходзіцца ва ўрочышчы «Пладзішча”, не карыстаюцца сваімі шасцю
сот-камі 135 былых дачнікаў, у «Вярхах” — 91. Хаця Верайцы і Вярхі — вельмі
зручныя месцы для тых жа мінчан, і пры ўмове добраўпарадкавання таварыстваў
цана на ўчасткі вырасла б у разы. А так з-за незапатрабавальнасці дачнікамі
надзелаў гадоў пяць таму невыкарыстоўваемая зямля была перададзена лясгасу.

Тыя ж таварыствы, якія пераўтварыліся ў
сапраўдныя дачныя пасёлкі, працягваюць жыць. Многія гаспадары загарадных
домікаў згодна з Указам № 50 Прэзідэнта краіны, прынятым у 2008 годзе, атрымалі
тэхнічныя пашпарты, што значна аблегчыць, калі спатрэбіцца, куплю-продаж або
іншыя працэдуры з нерухомасцю.

Апошнім часам стала моднай тэндэнцыя на набыццё
зямлі ў сельскай мясцовасці. Асаблівым попытам карыстаюцца такія вёскі, як
Смык, Зборск, Галынка, Краснае, Ліпень. Чаму? Яны размешчаны паблізу вадаёмаў
альбо рэчак, чым і прывабліваюць не толькі мясцовых спажыўцоў, але і замежных.
Напрыклад, ужо многія расіяне аблюбавалі Краснае, шмат мінчан-дачнікаў у
Каменічах, Свіслачы, Лапічах і іншых мясцінах Асіповіччыны.

Што ні кажы, а хочацца людзям быць бліжэй да
зямлі, да лесу…

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем