Круглы год з «Асіповіцкім краем»!

Круглы год з «Асіповіцкім краем»!

Са сваімі чытачамі журналісты «АК» заўсёды сустракаюцца з задавальненнем: з любым чалавекам цікава пагутарыць. Асабліва з такім, як асіпаўчанка Наталля Варава, якая з нашым выданнем сябруе ўжо не адзін дзясятак гадоў, а нядаўна, выпісаўшы “Асіповіцкі край” на II паўгоддзе, стала ўладальніцай купона на бясплатнае віншаванне.

— Нават не ўяўляю, як можна абыходзіцца без мясцовай газеты, — разважае Наталля Рыгораўна. — Гэта ж галоўная крыніца навін у раёне! Асабліва для тых, хто не валодае інтэрнэтам. Сама родам з Цэзарова, з задавальненнем чытаю пра сваіх аднавяскоўцаў. Доўгі час адпрацавала на КХП і АЗАА, таму лёс гэтых прадпрыемстваў і людзей, якія там робяць, таксама хвалюе. На старонках “Асіповіцкага краю” ёсць інфармацыя, як кажуць, на любы густ. Нават 5-гадовы ўнучак Нікан, хоць яшчэ чытаць не ўмее, любіць “паглядзець карцінкі”.

Як распарадзіцца жанчына выйгрышным талонам? У хуткім часе адзін з сыноў адзначыць 30-гадовы юбілей, так што бонус якраз дарэчы.

Часты наведвальнік у сям’і Варава паштальён Таццяна Карчэўская. У аддзяленні сувязі   № 1 яна працуе ўжо дзявяты год. За гэты час дасканала авалодала справай і наладзіла добрыя ўзаемаадносіны са сваімі кліентамі, таму праблем з падпіскаю ў Таццяны Iванаўны няма. Яна не шкадуе часу, каб зайсці да чалавека ў хату, пацікавіцца справамі ды параіць якое-небудзь выданне ці тавар. Працаўніца заўсёды імкнецца даставіць карэспандэнцыю адрасату як мага раней. «Ведаю, што людзі чакаюць газеты, таму і спяшаюся», — просты, але важны аргумент прыводзіць паштальён. I такія адносіны выклікаюць толькі павагу.

У дзень падпісчыка, які нядаўна прайшоў ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Асіповіччыны, паўдзельнічала 185 землякоў. Дарэчы, найлепшыя паказчыкі атрымаліся якраз у гарадскога № 1. Два дзясяткі чалавек падпісала аддзяленне сувязі № 5, 13 абанементаў было аформлена на пошце ў Пратасевічах, 12 – у Вяззі. Шчыры дзякуй за плённую працу!

А вось у Градзянцы, Красным, Ялізаве, Цэлі, Ясені, Лапічах дзень падпісчыка эфекту практычна не прынёс. Калі шчыра, то найбольш здзіўляюць да-дзеныя па Ялізаве, дзе пражывае больш за 2,5 тысячы чалавек. Крыўдна, што да «раёнкі» тут чамусьці адносяцца з прахалодай. Спадзяёмся, што ў будучым сітуацыя абавязкова зменіц-ца. Заставайцеся з намі!

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость