Ёсць пытанні? Звяртайцеся ў Асіповіцкі райвыканкам!
У раёне прымаюцца неабходныя меры па рашэнні сацыяльна значымых праблем насельніцтва. Кіраўніцтвам райвыканкама рэгулярна праводзяцца нарады па праблемных пытаннях, ход разгляду зваротаў людзей пастаянна аналізуецца, прымаюцца неадкладныя меры. Для забеспячэння доступу землякоў да кампетэнтных службовых асоб функцыянуюць “гарачыя” і “прамыя” тэлефонныя лініі.
З пачатку года ў райвыканкам паступіла 164 звароты грамадзян, па 145 дадзены адказы ва ўстаноўленыя тэрміны, 19 знаходзяцца на разглядзе. З агульнай колькасці задаволены 44 звароты, па 101 дадзены тлумачэнні.
