Вясна, а значыць — прыгажосць №31

Днямі працаўнікі завода аўтаагрэгатаў сталі
сведкамі цікавага мерапрыемства пад назвай «Міс АЗАА-2011”, якое было ініцыявана
сакратаром «пярвічкі” БРСМ Аленай Бродскай. Менавіта яна сабрала каманду
аднадумцаў, якія ўпэўнены: іх дзяўчаты-завадчанкі заслугоўваюць таго, каб з
гонарам насіць папулярны апошнім часам тытул «Міс”. Тым больш, што вопыт
правядзення падобнага дзейства ў асіпаўчан ужо ёсць — многім вядомы прозвішчы
пераможцаў конкурсу «Міс Асіповічы-2009 і 2010” Юліі Нямцовай і Валерыі Чыгілейчык.

Кіраўніцтва прадпрыемства прапанову моладзі не
толькі падтрымала, але і выдаткавала грашовыя сродкі на яго правядзенне.

Жадаючыя прыняць удзел у конкурсе знайшліся
адразу, і на сцэну падняліся 4 удзельніцы, якія і змагаліся за званне «Міс
АЗАА”. Гэта слесары прэсава-зварачнага і цэха пластмас Алена Дзыгун і Ірына
Патапейка, насцільшчык матэрыялаў механазборачнага цэха Юлія Нікалайчык і
інжынер-тэхнолаг прадпрыемства Таццяна Шадзеўская. Якіх вядучыя Вольга
Паркалава і Дзмітрый Ступак і ўсе прысутныя ў зале сустрэлі гучнымі
апладысментамі і шчырымі ўсмешкамі.

Першым іспытам для дзяўчат стала
самапрэзентацыя. Яны ў розных формах стараліся данесці да гледачоў сваю
незвычайнасць і непаўторнасць. Затым прыгажуні хваліліся кулінарнымі
магчымасцямі, прычым, ні адна з іх не паўтарылася ў прыгатаванні конкурснай
стравы. Пасля кожная вынесла на суд журы свае творчыя здольнасці. Бліснулі
дзяўчаты і эрудыцыяй. А апошнім конкурсным заданнем стала дэфіле, падчас якога
можна было палюбавацца знешняй прыгажосцю дзяўчат, іх грацыяй і элегантнасцю.

Паўзы паміж іспытамі канкурсантак запаўнялі
выхаванцы гуртка эстрадных спеваў падлеткавага клуба «Факел” (кіраўнік Таццяна
Салімон) Хрысціна Рошчына, Кіра Гапановіч, Лізавета Балоцька, Вікторыя
Антоненка і Дар’я Моцевіч. Дарэчы, цудоўным фонам для песень у выкананні Дашы
стала падтанцоўка, з якой выдатна справіліся яе сяброўкі — выхаванцы дзіцячага
садка № 10 (кіраўнік Алена Слука).

І вось — самы хвалюючы момант: чаканне прозвішча
пераможцы. Вердыкт журы наступны: Алена Дзыгун удастоена тытула «Міс Грацыя”,
Ірына Патапейка — «Міс Абаяльнасць”, Юлія Нікалайчык — «Міс Элегантнасць”. А
вікторыю святкавала Таццяна Шадзеўская, на галаву якой намеснік дырэктара па
ідэалагічнай рабоце Андрэй Чыгілейчык і ўсклаў карону.

Начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына
Раманчук пры падвядзенні вынікаў адзначыла, што свята адбылося дзякуючы
смеласці і мужнасці ўдзельніц. І няхай не ўсе сталі ўладальніцамі галоўнага
прыза, затое найперш змаглі перамагчы саміх сябе.

 Па словах
старшыні прафкама завода аўтаагрэгатаў Аляксандра Балашова, першы блін камяком
не стаў, усё атрымалася на славу. А гэта азначае, што наперадзе шырокае поле дзейнасці
для тых, хто хоча самаўдасканальвацца, адкрываць для сябе нешта нязведанае.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем