ХронIка здарэнняў №31

РАУС

У перыяд з 28 сакавіка па 3 красавіка ўзбуджана
15 крымінальных спраў, раскрыты 3 здзейсненыя раней злачынствы. Зафіксавана 10
супрацьпраўных учынкаў, сярод якіх: нанясенне цялесных пашко-джанняў — 3,
самагонаварэнне — 5, крадзеж — 2.

Вечарам 28 сакавіка раней судзімы жыхар в. Орча 1973 г.н. вырашыў нажыцца за
конт крадзяжу. Ён аблюбаваў дачны домік, які належыць 44-гадовай непрацуючай
асіпаўчанцы. Праз разбітае аконнае шкло выкраў рэчы на суму 1.600.000 рублёў,
за што і быў затрыманы.

29 чысла ў катлаване на адным з будаўнічых
аб’ектаў па вул. Чарняхоўскага рабочымі знойдзены 76 мм артылерыйскі снарад
часоў Вялікай Айчыннай вайны. Група размініравання з Бабруйска вывезла яго на
палігон «Рэпішча” і знішчыла.

ДАI

Спынена 133 парушэнні правілаў дарожнага руху.
Прыцягнуты да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі і 96 парушальнікаў хуткаснага
рэжыму. Адбылося 7 ДТЗ.

Так, 31 чысла каля 6 гадзін вечара жыхар Глуска,
праязджаючы на аўтамабілі «Сітраен С5» па адной з дваровых тэрыторый,
з-за няўважлівасці сутыкнуўся з прыпаркаваным «Сітраенам-Ксантыя» і з
месца здарэння знік. Аднак у хуткім часе нарад ДАI складаў на віноўнага
адміністрацыйны пратакол.

АУСТ

Атрыманы 22 паведамленні аб здарэннях. Узбуджана
1 крымінальная справа за крадзеж. Затрыманы 1 грамадзянін, які знаходзіўся ў
вышуку. На 75 чалавек скла-дзены пратаколы за правапарушэнні на чыгунцы.
Суправоджана 79 цягнікоў, дзе за-трымана 6 грамадзян, якія распівалі ў вагоне
спіртное.

Медвыцвярэзнік

З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 36
аматараў злоўжывання алкаголем. У іх ліку 13 непрацуючых грамадзян, 2
пенсіянеры.

РАНС

3 красавіка на пачатку 10 гадзіны вечара на ст.
Ясень загарэўся дачны домік, які размешчаны на землях садаводчага таварыства
«Канструктар”. Агнём пашко-джаны дах і перакрыцці.

IАЖіРС

Складзены 3 пратаколы на грамадзян, якія парушылі:
правілы гандлю азёрна-рачной рыбай — 1, парадак нарыхтоўкі і вывазу драўніны —
1, правілы палявання — 1.

 

Последние новости

Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость