Для супрацоўніцтва ёсць трывалая база №31

1 красавіка ў раённым Цэнтры культуры прайшло
ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 15-годдзю яднання народаў Беларусі і Расіі. У
фэсце, куды былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў грамадскіх
арганізацый, прыняла ўдзел і дэлегацыя з Браншчыны — рэгіёна саюзнай дзяржавы,
з якім Магілёўская вобласць актыўна развівае эканамічныя і культурныя сувязі.
Што цікава — госці прадстаўлялі не толькі Бранскую вобласць, але і мясцовую
суполку нашых землякоў — грамадскую арганізацыю «Беларускае зямляцтва на
Браншчыне”.

Напачатку свайго двухдзённага візіту расійскія
беларусы Юрый Маджараў, Юрый Маркевіч і Юрый Сіманенкаў сустрэліся са старшынёй
райвыканкама Пятром Шукаловічам для абмеркавання шляхоў умацавання сувязей
паміж нашымі краінамі на рэгіянальным узроўні.

Госці адзначылі, што дзейнасць іх аб’яднання
арыентавана на паляпшэнне інфармаванасці мясцовай супольнасці аб жыцці іх
гістарычнай радзімы і на аказанне дапамогі беларускім прад-прыемствам у
асваенні расійскага рынку. У прыватнасці, сёлета ў Бранску пры непасрэдным
удзеле беларускага зямляцтва будзе адкрыты гандлёвы дом, у якім плануецца
прадаваць толькі беларускія тавары.

Расійская дэлегацыя наведала шэраг найбольш
перадавых прадпрыемстваў нашага краю і ўзгадніла з раённай адміністрацыяй
маштабную праграму доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж ГА «Беларускае
зямляцтва на Браншчыне” і Асіповіцкім райвыканкамам у інфармацыйнай,
гаспадарчай, спартыўнай, культурнай і шэрагу іншых сфер дзейнасці.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем