I асіпаўчане любяць фламенка №30

25 сакавіка ў актавай зале
дзіцячай школы мастацтваў № 2 прайшла невялікая «паўднёвая” вечарына.
Выкладчыца па класу гітары Ала Бежык разам з вучнямі пазнаёмілі слухачоў з
творамі, дзе ярка выяўлены народныя музычныя традыцыі Іспаніі.

Гэта краіна на працягу пяці
стагоддзяў знаходзілася пад уладай арабаў, у выніку чаго адбылося скрыжаванне
многіх культур. Адсюль узнік асаблівы стыль іспанскай музыкі з усходнім
каларытам — фламенка. Ён выконваецца толькі на гітары, якая называецца
«сананта” і мае шэраг адрозненняў ад класічнага інструмента.

Юныя музыкі прадставілі
розныя тэхнікі выканання фламенка: расгеада, легата, пікада, трэмала. Ягор
Прыходзька і Дзіма Пышны падарылі гасцям мелодыю «Севіліяна”. Грукат абцасікаў
і бразганне кастаньетаў знайшлі сваё адлюстраванне ў «Іспанскіх танцах” у
выкананні трыа — Арцёма Доўгага, Рамана Рыбакова і Ігара Краснашчока. А выступленню
дзяўчат-гітарыстак Мілены Лявікінай, Маргарыты Чабатаровай, Лены і Каці
Навасёлавых надалі відовішчнасці стылізаваныя іспанскія касцюмы.

 

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем