У калгас — з падзякай №30

Што аб’ядноўвае жывёлаводаў з
СВК “Калгас “Ясень” Тэзегюль Губадаву і Алега Сідаровіча? Тое, што гэтыя
працаўнікі ніколі не шкадавалі аб сваім лёсе, звязаным з калгаснай фермай.
Тэзегюль, або Таццяна, як яе завуць на працы, робіць у Ясені, Алег — на
комплексе ў Заельніку. А яшчэ — высокая выніковасць справы, якой яны займаюцца.

Абое — з кагорты лепшых
жывёлаводаў раёна. Напрыклад, за мінулы год Тэзегюль на дарошчванні маладняку
дабілася сярэднясутачных прываг бычкоў і цялушак у 852 грамы, а жывёла на
адкорме ў Сідаровіча штодзень прыбаўляла па 816 грамаў. Губадава лічыць, што з
увядзеннем, як параілі спецыя-лісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і
харчавання, новага метаду кармлення БРЖ можна хутчэй дасягнуць больш высокіх
прыбавак у вазе цялят. Ну і яшчэ, канечне, не апошнюю ролю маюць адносіны да
працы, да сваіх гадаванцаў.

З вяскоўцамі заўсёды цікава
пазнаёміцца бліжэй. Тэзегюль сама з сонечнага Баку. На Беларусі жыве ўжо 22
гады, у тым ліку з 2003 года — у Ясені. Чаму вырашыла пераехаць менавіта ў нашу
рэспубліку? Сваякі падказалі, што тут створаны добрыя ўмовы: абстаноўка спакойная,
ёсць магчымасць працаўладкавацца, атрымаць жыллё. Так яно з цягам часу і
выйшла, новыя карані пушчаны ў Ясені. У Асіповічах жа ўладкаваны сын, падрастае
маленькая ўнучка Ангелі-нка.

Не стаяла праблемы выбару
перад Сідаровічам: ён — хлопец мясцовы, мяняць Асіповіччыну на нейкі іншы
рэгіён не збіраўся. Пасля завяршэння вучобы ў школе паступіў у Асіповіцкі
дзяржаўны прафесійны ліцэй № 8. Атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста,
уладкаваўся ў свой калгас механізатарам, потым перайшоў працаваць на ферму. У
прынцыпе, работа задавальняе: пастараешся — і вынікі не застаўляюць сябе
чакаць. А калі ты малады, многае яшчэ наперадзе.

Днямі гаспадарку наведала
старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідарэнка, каб падзякаваць
ясенскім жывёлаводам за іх шчырую працу. Губадава і Сідаровіч атрымалі
Па-дзячныя лісты і грашовыя прэміі.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость