Пытанні добраўпарадкавання помнікаў і воінскіх пахаванняў абсудзілі ў Асіповіцкім раёне

Пытанні добраўпарадкавання помнікаў і воінскіх пахаванняў абсудзілі ў Асіповіцкім раёне

Днямі адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума райсавета дэпутатаў, прысвечанае пытанням добраўпарадкавання помнікаў і воінскіх пахаванняў на тэрыторыі рабочых пасёлкаў і сельсаветаў. Складалася яно з практычнай часткі і пленарнага пасяджэння. Першая — выязная, каб паглядзець, у якім стане знаходзяцца месцы апошняга спачыну ўдзельнікаў ваенных дзеянняў, якія аддалі жыццё за свабоду і незалежнасць нашай краіны. Такіх свяшчэнных аб’ектаў у раёне налічваецца звыш 130, і кожны замацаваны за канкрэтным калектывам, які і адказвае за чысціню і парадак.

На гэты раз маршрут пралёг па Пратасевіцкім, Дрычынскім і Дараганаўскім сельсаветам. Першы прыпынак — Забалацце. Амаль побач з адміністрацыйным будынкам — помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай землякам. Яго даглядаюць работнікі сельвыканкама. Зусім нядаўна мемарыял пафарбавалі, вакол скошана, чыста. Толькі шкада, што няма прозвішчаў герояў.

Затым рушылі ў бок могілак “Пратасевічы-2”, на якім спачывае партызанка Пелагея Казлоў-ская. Па словах старшыні мясцовага сельсавета Анатолія Дрывіцкага, прэтэнзій да шэфаў — Пратасевіцкай СШ — няма. Рэгулярна выдаляецца пустазелле, ускладваюцца вянкі і кветкі. Закранулі ўвогуле і ўтрыманне ў належным стане ўсяго пагоста, які па велічыні адзін з самых буйных у раёне. Абмеркавалі праблемы, якія ўзнімаліся грамадзянамі, што пражываюць непадалёк. Адна з іх — занепакоенасць наяўнасцю месцаў для пахавання. Хутка іх пачне не хапаць, і выканкаму трэба падумаць над варыянтамі павелічэння плошчы могілак у самы бліжэйшы час. Другая — кантэйнеры для смецця, якія павінны стаяць на бетонных або асфальтаваных пляцоўках, агароджаных з трох бакоў. Пакуль што не ўсе ўсталяваныя ёмістасці адпавядалі нормам.

У Паплавах, дзе пахаваны невядомы герой, магіла ўтрымліваецца таксама работнікамі сельвыканкама. Праехалі старшыні і па самой вёсцы, дзе шмат пустуючых дамоў. Патрабаванне да такіх прыся-дзібных участкаў адзінае: каб не зарасталі быльнікам, не было закінутых паўразбураных парканаў. Мясцовая ўлада прыкладае шмат намаганняў, каб навесці парадак з такімі гора-збудаваннямі. На ліквідацыю безгаспадарных, непрыгодных для жыцця хат выдзяляюцца грошы з бюджэту. I марудзіць з вырашэннем гэтага пытання нельга, папярэдзіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік.

Едучы па землях Дрычынскага сельсавета, удзельнікі семінара звярнулі ўвагу на акуратна скошаныя прыдарожныя палосы ўздоўж трасы, стан асфальтавага пакрыцця — гэтай работай паспяхова займаецца ДЭУ-73. Схема аб’езду тэрыторыі, што знаходзіцца пад началам Мікалая Яромава, адпавядала папярэдняй: наведванне мясцовых могілак з воінскімі пахаваннямі, знаёмства з інфраструктурай паселішчаў і іх утрыманнем. Па словах старшыні, увага да помнікаў агульная. Iх догляд ажыццяўляюць сельвыканкам, школа, лясніцтва і самі жыхары. Пытанне — на пастаянным кантролі. А вось з пустуючымі дамамі не ўсё так гладка, як хацелася б. Аднак работа вядзецца.

У Дараганаўскім сельсавеце 28 помнікаў і воінскіх пахаванняў — больш, чым у астатніх. I ўсяго тры замацаваныя арганізацыі — школа, лясніцтва і сельсавет. Раней дапамагаў калгас, але зараз у сельгаспрадпрыемства новы гаспадар, які ў падобным не зацікаўлены. Спыніліся каля помнікаў расстраляным дзецям у Крынцы і землякам — у Каўгарах. Апошні ўражвае вялікім спісам загінуўшых на вайне аднавяскоўцаў, змешчаным на мемарыяльных плітах. Раней за яго добраўпарадкаванне адказвала праўленне мясцовага сельгаскааператыва, цяпер — сельвыканкам.

На пленарным пасяджэнні заслухалі інфармацыю намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iгара Петуха аб рабоце па падтрыманні ў належным стане памятных месцаў і пахаванняў воінаў, партызан, падпольшчыкаў і ахвяр вайны. За 2012-2016 гады з раённага бюджэту і грамадскіх аб’яднанняў на іх добраўпарадкаванне і рамонт накіравана больш за 900 млн недэнамінаваных рублёў. Плюс — асабістыя сродкі замацаваных за помнікамі арганізацый. Сёлета райарганізацыя ГА “Беларускі фонд міру” паўтары тысячы рублёў накіравала на рэканструкцыю мемарыяльнай пліты і ўстаноўку новага помніка на брацкіх магілах у Свіслачы і Ялізаве. Неабходны капітальны рамонт і шэрагу іншых мемарыялаў у Ліпенскім, Пратасевіцкім, Градзянскім, Дараганаўскім сельсаветах, у горадзе. Акрамя гэтага, патрабуецца ўстанавіць 9 дзяржзнакаў воінскіх пахаванняў. I, канечне,    удзяляць увагу якасці дарог, якія вядуць да некаторых комплексаў.

Падводзячы вынікі пасяджэння, Аляксандр Пузік адзначыў, што работа па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны — гэта важны складнік дзяржаўнай палітыкі. У адносінах да яе абыякавых не павінна быць, таму з боку мясцовай улады кантроль за ўтрыманнем помнікаў і воінскіх пахаванняў у належным стане абавязковы. I патрабаванне для ўсіх адно: захаваць гістарычную памяць дзеля нашчадкаў.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Власть

Лукашенко и Путин связались по ВКС в ходе совместной тренировки ядерных сил

21 мая 2026
Читать новость
Власть

Военная тематика в центре внимания. Лукашенко приехал к ракетчикам в Осиповичский район

21 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Когда присвоение чужой вещи становится кражей. Комментирует участковый инспектор Осиповичского РОВД

21 мая 2026
Читать новость
Общество

«Семья года‑2026» в Осиповичах: первый этап прошёл в районном Центре культуры и досуга

21 мая 2026
Читать новость
Происшествия

Семейный скандал, пожар в Большой Граве и браконьеры: сводка происшествий за неделю в Осиповичском районе

21 мая 2026
Читать новость
Общество

Лес на улице Сташкевича в Осиповичах: место отдыха или мусорная свалка?

21 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем