Кесару — кесарава

Кесару — кесарава

Па роду заняткаў даволі часта прыходзіцца прысутнічаць на прыёме людзей, якія рэгулярна праводзяць прадстаўнікі — звычайна абласныя і рэспубліканскія кіраўнікі — самых розных органаў, і складваецца ўражанне, што ўжо “нарадзілася” пэўная катэгорыя грамадзян, для каго практычна без розніцы, хто канкрэтна яго вядзе, якая ў яго пасада, паўнамоцтвы і г.д. Галоўнае — данесці, агучыць у чарговы раз — і нярэдка надта эмацыянальна! — “сваё”. А таму, прабачце, і ходзяць на той жа прыём, быццам на работу. Асуджаць іх за падобнае, канечне, права не маю, але калі справа, напрыклад, ужо разгледжана судом, прыгавор вынесены, касацыйныя скаргі ўсё пакінулі ў сіле, то хіба можа які-небудзь чыноўнік адмяніць тое рашэнне? А такіх прыкладаў, на жаль, нямала…

Александр Богданович

Былі падобныя звароты і ў пятніцу, калі гаворку з землякамі ў чарговы раз вёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч. Хаця ў абсалютнай большасці жыхары Асіповіччыны звярталіся, як гаворыцца, па справе, прычым у большасці пытанні ўздымаліся не асабістыя, а такія, што тычацца многіх. Як перспектывы будаўніцтва ў горадзе другой станцыі абезжалезвання вады, электрыфікацыі і добраўпарадкавання нашых вуліц, заклапочанасць бяспекай на хуткаснай аўтадарозе М-5 з-за перыядычнага з’яўлення на ёй лясных звяроў і стварэння аварыйных сітуацый і г.д.

З кожным з наведвальнікаў Аляксандр Віктаравіч разбіраўся нетаропка і дасканала. Адны атрымалі тлумачэнні, другія развіталіся з завярэннем, што іх просьба не проста пачута, а ўзята на кантроль, па ёй будуць працаваць. А гэта значыць, што яшчэ на колькі людскіх праблем у нас стане менш.

Віталь Кулакоў.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем