Ці ёсць платная рыбалка на Асіповіцкім вадасховішчы? №28

У
асяроддзі рыбакоў ходзяць чуткі, што рэжым платнага рыбалоўства на Асіповіцкім
вадасховішчы з пачатку года ўжо не дзейнічае. Хацелася б ведаць, ці так на
самой справе…

З калектыўнага звароту ў рэдакцыю.

За тлумачэннямі па ўзгаданым пытанні «Вытокам”
давялося звярнуцца адразу да некалькіх кампетэнтных асоб.

Генадзь Сядоў, старшыня раённай
арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”:

— Мы напісалі заяву аб адмове ад арэнды
вадасхові-шча яшчэ ў пачатку года, і з та-го часу цалкам прыпынілі кантроль за
выкананнем рэжыму платнай рыбалкі. Аднак юрыдычна права арэнды будзе скасавана
толькі 31 сакавіка — такое рашэнне было прынята райсаветам дэпутатаў.

Сяргей Трайчук, юрысконсульт райвыканкама:

— Зараз рыхтуецца пакет дакументаў, неабходных
для правядзення аўкцыёну на права арэнды вадасховішча. Пакуль цяжка сказаць,
колькі часу на гэта спатрэбіцца, так што пэўны перыяд яно будзе знаходзіцца ў
дзяржаўным фондзе запасу.

Аляксандр Няхай, дырэктар ААТ «Рыбгас
Свіслач”:

— Мы абавязкова па-ўдзельнічаем у аўкцыёне на
права арэнды вадасховішча. Калі рыбгас выйграе, на вадаёме дакладна будзе
весціся рэгулярнае зарыбленне і прамысловая лоўля — гэта неабходна для
пашырэння асартыменту прадаваемай насельніцтву прэснаводнай рыбы.

Аматарскае рыбалоўства запланавана пакінуць бясплатным
— браць грошы з рыбакоў на яго вялізнай акваторыі тэхнічна немагчыма.

Наўздагон. Застаецца растлумачыць яшчэ адзін
аспект: ці патрэбны ў агучанай сітуацыі білет рыбалова-аматара? Для тых, хто
карыстаецца інтэнсіўнымі спосабамі лоўлі, ён застаецца абавязковым дакументам,
а вось іншым рыбакам патрэбны толькі як свайго роду дыс-контная карта. У
прыватнасці, на Осаўскай сажалцы, дзе РАС РДГА «БТПР” сёлета ўводзіць рэжым
платнай лоўлі (натуральна, пасля зарыблення і добраўпарадкавання берагоў),
члены суполкі паляўнічых і рыбаловаў атрымаюць значныя льготы.

 

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем