Апошні званок прагучаў для асіповіцкіх выпускнікоў

Апошні званок прагучаў для асіповіцкіх выпускнікоў

Хтосьці ўздыхнуў з палёгкай: нарэшце! Іншы падумаў: “Як шкада, што вучоба завершана”. Апошні званок для кожнага розны. Дакладна можна сказаць толькі адно: ён нікога не пакідае абыякавым. Ні вучняў, ні настаўнікаў, ні бацькоў, ні нават выпадковых назіральнікаў.

У аўторак такое свята развітання прайшло ва ўсіх школах Асіповіччыны. Сёлета залівістыя школьныя званкі прагучалі ў апошні раз амаль для 270 выпускнікоў. Найбольшыя выпускі ў СШ № 3 і № 4 — па 40 вучняў. Пры паспяховай здачы экзаменаў 15 юнакоў і дзяўчат маюць шанс атрымаць медалі. Традыцыйна віншаваць школьнікаў прыйшлі на ўрачыстыя лінейкі прадстаўнікі райвыканкама, шэфскіх прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый.

На апошні званок да гімназістаў завітаў старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Ён, вітаючы вучняў, выказаў перакананне, што яны рэалізуюць усё задуманае і — смелыя, энергічныя, з трывалым запасам ведаў — ажыццявяць свае жыццёвыя і творчыя адкрыцці. А іх асабістыя поспехі складуць аснову поспеху нашай краіны. Учарашніх 11-класнікаў яшчэ чакае шмат клопатаў: выпускныя экзамены, тэсціраванне, выбар прафесійнага шляху. Настаў час прыняцця важных і адказных рашэнняў. Няхай яны будуць толькі правільнымі!

Адметнай стала лінейка і для рабят, якія атрымалі з рук кіраўніка раёна галоўныя дакументы — пашпарты. Запомніцца яна і тым, каму білеты члена БРСМ уручыла лідар асіповіцкай маладзёжнай суполкі Алена Надзеявец. Граматамі, пахвальнымі лістамі, дыпломамі за выдатную вучобу і перамогу ў алімпіядах і розных конкурсах узнагароджаны каля паўсотні гімназістаў. А ў цэлым урачыстасць прайшла пад знакам Года навукі. Новая адказнасць з’явілася ў 10-класнікаў: выпускнікі перадалі ім не толькі ключ ад гімназіі, але і канфедэраткі як сімвал навуковых ведаў, бэйджы дзяжурных. Словам, у наступным навучальным годзе яны павінны тут стаць паўнавартаснымі гаспадарамі.

У кожнай школы ёсць свае завядзёнкі, якія робяць свята апошняга званка кранальным і запамінальным. Сёлета ў спецшколе-інтэрнаце, напрыклад, з’явілася новая традыцыя — выпускнікі давалі клятву сваёй установе адукацыі, якая за гады вучобы стала для іх сапраўдным родным домам, будаваць сваё жыццё так, каб школа магла імі ганарыцца. Тут пра рабят шчыра клапаціліся шмат гадоў, дапамаглі ім і з выбарам прафесіі. Цяпер усе чацвёра 11-класнікаў будуць атрымліваць сярэднюю спецыяльную адукацыю, а з цягам часу, не выключана, і вышэйшую. І школа, і наш родны горад застанецца ў сэрцах рабят назаўсёды светлым успамінам.

У добры шлях, выпускнікі!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Власть

Лукашенко и Путин связались по ВКС в ходе совместной тренировки ядерных сил

21 мая 2026
Читать новость
Власть

Военная тематика в центре внимания. Лукашенко приехал к ракетчикам в Осиповичский район

21 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Когда присвоение чужой вещи становится кражей. Комментирует участковый инспектор Осиповичского РОВД

21 мая 2026
Читать новость
Общество

«Семья года‑2026» в Осиповичах: первый этап прошёл в районном Центре культуры и досуга

21 мая 2026
Читать новость
Происшествия

Семейный скандал, пожар в Большой Граве и браконьеры: сводка происшествий за неделю в Осиповичском районе

21 мая 2026
Читать новость
Общество

Лес на улице Сташкевича в Осиповичах: место отдыха или мусорная свалка?

21 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем