Трэба працаваць! №28

Больш за трыццаць гадоў на асіповіцкай зямлі
жыве і працуе сямейная пара Зэйдэляў. Напрыканцы сямідзясятых гадоў маладыя
спецыялісты Аляксандр і Аліна пасля заканчэння Віцебскага медыцынскага
інстытута прыехалі па размеркаванні ў Дараганаўскую сельскую бальніцу.
Аляксандр Канстанцінавіч быў назначаны галоўным урачом лячэбнай установы, Аліна
Пятроўна — урачом агульнай практыкі.

Любоў да прафесіі, актыўная жыццёвая пазіцыя,
паважлівыя адносіны да мясцовых жыхароў зрабілі сваю справу — насельніцтву
спадабаліся дактары. Ім таксама, нягледзячы на тое, што нарадзіліся і выраслі ў
горадзе, прыйшліся па душы і людзі, і ўмовы працы, і тутэйшыя краявіды.
Атрымалі і ўласнае жыллё — дыхтоўны дом на жывапісным беразе ракі Пціч з
вялікім прысядзібным участкам. Калі не лянуешся — трымай сабе падсобную
гаспадарку. Дарэчы, Зэйдэлі якраз з тых гаспадароў, якія ўпэўнены, што асноўным
жыццёвым лозунгам павінен быць кароткі двухслоўны выраз: “Трэба
працаваць”. Менавіта ім увесь час і кіруюцца ў дружнай і вялікай сям’і
сельскіх інтэлігентаў. Сын Косця наогул стварыў уласны плакат з тэкстам
любімага выказвання і прымацаваў яго на сцяне ў сваім пакоі, так што і
прачынаецца, і кладзецца спаць з гэтымі словамі. Астатнія дамачадцы таксама
прытрымліваюцца такой жа пазіцыі.

Сёння Аляксандр і Аліна Зэйдэлі — госці
тэматычнай старонкі “Людзі і лёсы”. Яны разважаюць аб сутнасці работы
ў жыцці, праблемах выхавання і сямейных каштоўнасцях.

А.К.: — З дзяцінства прывучалі дзяцей да працы.
У кожнага з іх былі свае абавязкі па дому. Старэйшыя, Таццяна і Іна, дапамагалі
ў выхаванні малодшых — Канстанціна і Кацярыны. Завіхаліся разам з матуляй на
агародзе, але часцей праяўлялі ініцыятыву самі, сачылі за парадкам у пакоях і
на двары. Для мяне, як для бацькі, прыемна, што сын вырас сапраўдным мужчынам.
Ён можа падмяніць у любой працы: ці то з касой прайсціся, ці то пчол дагледзець
(трымаем вялікую пасеку), ці якую іншую работу выканаць.

А.П.: — Нам і сапраўды не сорамна за дзяцей. У
сям’і ніколі не паўставала пытанне аб тым, як выхоў-ваць дзяцей, якія метады і
прыёмы выкарыстоўваць пры гэтым. Чаму? Лічу, што здаровая сямейная атма-сфера
ўжо станоўча спрыяе працэсу станаўлення падрастаючага пакалення. Калі паміж
бацькамі пануе ўзаемаразуменне, калі яны жывуць арганізавана і мэтанакіравана,
то і дзеці будуць выкарыстоўваць у жыцці менавіта такія ж прынцыпы.

Дарэчы, мы з мужам выраслі ў добрых, паважаных
сем’ях, дзе цанілі працу, клапаціліся пра сямейны дабрабыт, вучылі цярплівасці
і сумленнасці. Гэта адыграла значную ролю ў станаўленні нашых характараў і
маральных асноў. Усе бацькі жадаюць даць дзецям самае лепшае. Хочацца, каб яны
былі ветлівымі, міласэрнымі, моцнымі па сіле духа, а галоўнае — шчаслівымі. Але
ў адных атрымоўваецца дасягнуць жадаемага, а ў другіх — не. На вопыце ж нашага
вялікага роду даказана, што ў яго прадстаўнікоў словы не разыходзяцца са
справай. І кожны дабіваецца пастаўленых мэт.

А.К.: — Жыццё ўвесь час выпрабоўвае кожнага з
нас на трываласць. І толькі дзякуючы настойлівасці, згартаванасці, прыроджанай
цягавітасці ўсе праблемы вырашаюцца станоўча. Памятаецца, як напачатку
станаўлення сям’і прыходзілася шмат працаваць. Хацелася, каб і жонка, і
дачушкі-пагодкі, якія радавалі сваім шчэбетам, ні ў чым не мелі патрэбы. Таму
трымалі вялікую гаспадарку, якая дапамагала мець, як кажуць, лішнюю капейку.
Каб не быць адарванымі ад цывілізацыі, купілі машыну, на якой аб’ездзілі
паўсвета. Калі нарадзіліся Косця з Кацяю, мы былі ўжо вопытнымі і ў некаторай
ступені мудрымі бацькамі. Сямейны стаж налічваўся дзясяткам гадоў. Нягледзячы
на тое, што дзевяностыя гады былі вельмі складаныя, нам удалося справіцца.

А.П.: — Гэта пры тым, што абодва былі заняты на
працы, што я ні разу, нарадзіўшы чацвёра дзяцей, не брала адпачынак па догляду
дзяцей да трох гадоў. Са старэйшымі дапамагалі бацькі, з малодшымі вазіліся
Таня з Інаю. Прычым ніхто ніколі не скардзіўся на занятасць. Дзень быў
распісаны па хвілінах, таму і паспявалі ўсюды: акрамя агульнаадукацыйнай,
вучыліся ў музычнай школе, удзельнічалі ў грамадскім жыцці абедзвюх навучальных
устаноў, дома працавалі як пчолкі. А якія канцэртныя праграмы рыхтавалі да
сямейных свят! Знахо-дзіўся час і на ўлонні прыроды пасядзець — яна ж пад
бокам.

А.К.: — Часта прыхо-дзіцца чуць ад іншых
бацькоў, што іх дзеці не прывучаны да працы. Мяне гэта вельмі непакоіць.
Асабліва, калі тычыцца хлопчыкаў. Яны ж павінны быць здабытчыкамі, абаронцамі
інтарэсаў сям’і, цалкам адаптаванымі да жыцця, а не мамінымі сынкамі.

А.П.: — Ды і дзяўчынкам трэба думаць, што яны —
будучыя маці. Для таго каб роды прайшлі нармальна, каб на свет нарадзілася
здаровае дзіця, трэба развівацца фізічна, актыўна трэніраваць мышцы цела. Мае
старэйшыя дачушкі справіліся з родамі выдатна (дарэчы, двойчы), бо змалку
працавалі. У іх растуць цудоўныя дзеці. Спадзяюся, што і малодшая з гонарам
выканае сваю асноўную на зямлі ролю.

А.К.: — Безумоўна, каб быць самадастатковым,
трэба мець пэўны багаж ведаў, атрымаць добрую адукацыю, пастаянна працаваць над
сабой. Вельмі важна даць дзецям вышэйшую адукацыю, не шкадаваць на гэта
сродкаў. Таццяна і Іна скончылі кааператыўны інстытут, набылі эканамічную
спецыяльнасць, а Косця і Каця — студэнты медыцынскага ўніверсітэта. І хто
ведае, можа, праз пэўны час яны прыйдуць нам на змену?

А.П.: — І гэта было б цудоўна, бо большасць з
нас марыць перадаць нашчадкам сваю любімую справу, назапашаны прафесійны вопыт,
цвёрдыя маральныя ўстоі. Тым самым ствараючы надзейную аснову для працягнення
свайго роду.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость