Знаёмцеся: Аляксандр Дрозд

Знаёмцеся: Аляксандр Дрозд

Знаёмцеся:

намеснік старшыні райвыканкама

Аляксандр Васільевіч ДРОЗД

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў вёсцы Забалацце Асіповіцкага раёна. Вучыўся ў Пратасевіцкай СШ. Па заканчэнні Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (г. Магілёў) атрымаў спецыяльнасць “інжынер прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва”. Жанаты, мае сына. У вольны час любіць чытаць і падарожнічаць на веласіпедзе.

У 2004 годзе працаваў майстрам ПМК № 273. З 2005 года і да прызначэння на сённяшнюю пасаду — у ДУКВП “Водаканал”, дзе на працягу апошніх дзевяці гадоў быў намеснікам дырэктара па будаўніцтве.

Па роду папярэдняй работы атрымаў дастатковае ўяўленне аб комплексе праблем, якія давядзецца пераадольваць пры кіраванні будаўнічай, камунальнай і дарожнай гаспадаркамі раёна, таму свае сённяшнія задачы разумее. Як і тое, наколькі яны складаныя: аб’ектаў, патрабуючых сур’ёзнай увагі, на Асіповіччыне хапае.

Аляксандр Васільевіч глядзіць у будучыню з аптымізмам. Ён упэўнены: каб справы ішлі, патрэбна цалкам рэалізоўваць патэнцыял усіх падначаленых службаў, працаваць камандай. Для гэтага ёсць усё неабходнае: кампетэнтныя спецыялісты на ключавых пасадах, вопыт, жаданне. Сваю ролю ў арганізацыі работы курыруемых сфер дзейнасці новы намеснік старшыні райвыканкама фармулюе афарыстычна: “Бяры. Плануй. Даводзь. Кантралюй”.

Сярод найбольш прыярытэтных спраў Аляксандр Дрозд называе забеспячэнне работай будаўнічых арганізацый раёна. I ў першую чаргу — праз пошук крыніц фінансавання знакавых будпраектаў: тэрапеўтычнага корпуса райбальніцы, вуліцы Рабоча-Сялянскай, станцыі абезжалезвання пітной вады на водазаборы “Паўночны”.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем