Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У АДУКВП “Водаканал” паведамілі, што з 15 мая распачаўся «палівачны» сезон, які працягнецца па 31 ліпеня. Спажыўцы, якія маюць агароды, павінны ўзгадаць дагавор на аказанне паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення і не парушаць яго, каб не мець падстаў для атрымання штрафу.

Дню абароны дзяцей будзе прысвечана свята для ўсёй сям’і “Лета на парозе”, якое распачнецца 31 мая ў 14.00 каля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. У праграме — выставы, майстар-класы, канцэртна-гульнявая праграма.

У раённы цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва з пачатку года звярнулася 42 сям’і для назначэння сямейнага капіталу. Усяго з 2015 года ён назначаны 241 сям’і.

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў узгаданай установы на пастаяннай аснове наведваюць 32 чалавекі, з якіх у 12 устаноўлена інваліднасць I групы.

Дахавы завод «ТэхнаНIКОЛЬ» Дню сям’і прысвяціў крэатыўнае мерапрыемства, у ходзе якога каля 50 супрацоўнікаў разам з дзецьмі прынялі ўдзел у гульні лазертаг. Балельшчыкі маглі паспаборнічаць у трапнасці ў ціры, пастраляць з лука ці пнеўматычнага пісталета. А юшка і гарачы чай прыйшліся даспадобы ўсім удзельнікам.

На тэрыторыі Ясенскага сельсавета зараз актыўна вядзецца абкошванне вуліц, на могілках у Асяродку вырубаецца хмызняк. На 19 мая выпісана 163 прадпісанні, з іх 145 — фізічным асобам. Выканана 160. Ліквідавана паўсотні несанкцыянаваных звалак. Пасаджана 35 дрэў, а 14 аварыйных спілена. Ліквідавана 2 безгаспадарчыя домаўладанні.

Выязная ўрачэбная брыгада Магілёўскага абласнога лячэбнадыягнастычнага цэнтра працавала ў раёне 10 дзён. Праведзена 850 даследванняў шчытападобнай і малочных залоз. У 40% абследаваных выяўлена тая ці іншая паталогія, прычым 10% наведвальнікаў даведаліся аб хваробе ўпершыню. 16 пацыентаў накіраваны ў дыягнастычны цэнтр на біяпсію, 50 — на здачу аналізаў на гармоны шчытападобнай залозы, 5 — на дадатковае абследаванне малочных залоз. У 1 пацыенткі выяўлена анкалагічнае захворванне. Мерапрыемства праходзіла ў рамках месячніка Чырвонага Крыжа.

Последние новости

Власть

Лукашенко и Путин связались по ВКС в ходе совместной тренировки ядерных сил

21 мая 2026
Читать новость
Власть

Военная тематика в центре внимания. Лукашенко приехал к ракетчикам в Осиповичский район

21 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Когда присвоение чужой вещи становится кражей. Комментирует участковый инспектор Осиповичского РОВД

21 мая 2026
Читать новость
Общество

«Семья года‑2026» в Осиповичах: первый этап прошёл в районном Центре культуры и досуга

21 мая 2026
Читать новость
Происшествия

Семейный скандал, пожар в Большой Граве и браконьеры: сводка происшествий за неделю в Осиповичском районе

21 мая 2026
Читать новость
Общество

Лес на улице Сташкевича в Осиповичах: место отдыха или мусорная свалка?

21 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем