У перыяд з 21 па 27 сакавіка ўзбуджана 10 крымінальных спраў, зарэгістравана 13 супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжоў — 6, самагонаварэння — 3, забойства, выраб наркотыкаў — па 1.
Устаноўлены асобы зламыснікаў, якія восенню 2008 года абрабавалі краму райста ў в. Карытнае.
24 чысла знойдзены труп 59-гадовага асіпаўчаніна. Першапачаткова прыкмет гвалтоўнай смерці выяўлена не было, аднак анатаміраванне паказала, што ў нябожчыка зламана некалькі рэбраў, прабітыя лёгкія і раза-рваная пячонка. На наступны дзень затрыманы двое мужчын і жонка нябожчыка, якія падазраюцца ў гэтым забойстве. Па папярэдняй інфармацыі, смяротныя цялесныя пашкоджанні наносіліся ў час спрэчкі, якой скончылася сумеснае распіццё алкагольных напояў.
ДАI
Спынена 231 парушэнне правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 8 п’яных вадзіцеляў, 142 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 1 пешаход. Адбылося 8 ДТЗ.
АУСТ
Узбуджаны крымінальныя справы па факце вандалізму ў адносінах да маёмасці Беларускай чыгункі, фальсіфікацыі дакументаў на права бясплатнага праезду, незаконнага знаходжання на тэрыторыі краіны дэпартаванай раней асобы, двух выпадкаў захавання наркатычных рэчываў.
Затрымана 60 правапарушальнікаў.
На ўчастку абслугоўвання АУСТ адзначаны 1 выпадак суіцыду.
Медвыцвярэзнік
З вуліц горада дастаўлена для працверажэння 35 мужчын і 3 жанчыны.
РАНС
Ноччу 22 сакавіка ў нежылым доме в. Ясень адбыўся пажар, падчас якога загінуў 52-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Да трагедыі прывяла неасцярожнасць пры курэнні.
Праз суткі агонь знішчыў лазню ў в. Каўгары. Верагодная прычына ўзгарання — парушэнне супрацьпажарных правілаў пры абсталяванні пячнога ацяплення.
Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских
18 июля 2025
Общество
Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”
18 июля 2025
Власть
“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании
18 июля 2025
Общество
Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”
18 июля 2025
Общество
Гороскоп на 18 июля для всех знаков зодиака
18 июля 2025
Общество
Сегодня в ходе Единого дня информирования населения председатель Осиповичского райисполкома встретился с коллективом филиала «Елизово» ОАО «Гродненский стеклозавод»