А крайнія — камунальнікі…

Нагодай для чарговага вяртання да “нязручнай” тэмы — рэгулявання колькасці бадзяжнай жывёлы — стаў зварот відавочцаў нядаўняга адстрэлу сабак на “баме”: дварняк, у якога патрапіў дроцік з атрутай, біўся ў агоніі на вачах у шматлікіх прахожых каля крамы “Суседзі”. Потым былі абураны тэлефонны званок у рэдакцыю і натуралістычна-жорсткі фотаздымак: каб падкрэсліць, што камунальнікі наносяць псіхалагічныя траўмы выпадковым сведкам іх “саначысткі”.

Да эмоцый такога кшталту ў УКП ЖКГ ужо выпрацаваўся імунітэт. Малапрыемная справа ўваходзіць у пералік асноўных абавязкаў прадпрыемства. Тым болей, што скардзяцца не толькі спачуваючыя бадзяжным жывёлам, але і тыя, каго яны кусаюць ці нападаюць. Такіх выпадкаў сёлета было больш 20, і па кожным вядзецца жорсткі кантроль за своечасовасцю прымаемых мер.

Па словах майстра па добраўпарадкаванні УКП ЖКГ Пятра Жорава, пасля трапнага стрэлу дроцікам сабака гіне праз 5-10 хвілін. За гэты час яна можа знікнуць з поля зроку “паляўнічых”, і забраць яе ў хуткім часе не атрымліваецца. Так здарылася і ва ўзгаданым вышэй інцыдэнце. Адстрэл вёўся каля павільёна “Мясапрадукты”, які знаходзіцца на праходзе да дзіцячых садкоў. Бацькі, якія ідуць з малымі дзецьмі каля “апетытнай” гандлёвай кропкі, пастаянна занепакоены знаходжаннем тут сабачых зграй. І для камунальнікаў было б вялікай дапамогай, каб пра нязнойдзеныя астанкі сведкі паведамлялі ў дыспетчарскую прадпрыемства. Тэлефоны — 73-363, 77-323.

Рэагаваць на заявы аб агрэсіўных паводзінах паўдзікіх драпежнікаў трэба хутка, і папярэдзіць тых, хто можа стаць сведкам адстрэлу, не хапае часу.

Канечне, адстрэл на вуліцах не самы цывілізаваны спосаб саначысткі. Куды больш прымальна для грамадскага меркавання весці адлоў катоў і сабак, спрабаваць знайсці ім гаспадароў, і толькі калі гэта не атрымаецца — усыпляць іх.

Яшчэ ў 2012 годзе тагачаснае ДУКВП “Райсэрвіс” распрацавала план стварэння прытулка для катоў і сабак — якраз з жадання пашкадаваць нервы землякоў. Аднак фінансавая экспертыза паказала, што такая служба па кішэні толькі буйным гарадам, бо — у адпаведнасці з ветэрынарнымі нормамі — патрабуе вельмі вялікіх выдаткаў. У тагачасных цэнах — 100 мільёнаў рублёў на абсталяванне і мінімум 250 мільёнаў штогод — на ўтрыманне.

Такія прытулкі сапраўды працуюць у Бабруйску і Магілёве, прычым з апошнім існуе дамова аб супрацоўніцтве. Аднак — зноў жа з-за дэфіцыту грошай — адлоў у Асіповічах удаецца арганізаваць усяго 1-2 разы ў год. Кожнае “перасяленне” нашых бадзяжных жывёл у абласны цэнтр абыходзіцца ў 400 рублёў.

Штогод па горадзе і раёне адстрэльваецца каля 150 катоў і сабак і некалькі дзясяткаў адлоўліваецца для перавозу ў прытулак. Гэтая лічба цалкам праблему бадзяжнай жывёлы не вырашае. Аднак павялічыць яе не дазваляе ліміт сродкаў, якія камунальнікі могуць выдзеліць на саначыстку. Росту ж колькасці чатырохногіх “бадзяжак” спрыяе любоў да братоў нашых меншых з боку досыць значнай колькасці гаражан, якія кормяць нічыіх сабак і катоў.

Такая добразычлівасць у кантэксце грамадскай карысці і дае магчымасць нікому не патрэбным жывёлам хутка — і бескантрольна! — размнажацца. А крайнімі, як заўсёды, застаюцца камунальнікі…

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость