“Беларуская хатка” – у гімназіі

“Беларуская хатка” – у гімназіі

I не страціць святое штосьці

Усе мы з хаты,
Усе мы з цішыні,
З бабуліных, дзядулевых далоняў.

Менавіта так можна вызначыць лейтматыў конкурснай работы “Залатое пяро “Белай Русі”-2017” гімназісткі Анастасіі Прусаковай, якая здзейсніла падарожжа ў свет старадаўніх рэчаў, што захоўваюцца ў адным з кабінетаў, якім загадвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Ганчаронак.

Куток, дзе сабраны розныя прылады, якімі карысталіся продкі, нагадвае звычайную сялянскую хатку.

На здымку: 8-класніца Анастасія Прусакова дэманструе рэшата — рэч хатняга ўжытку ў выглядзе шырокага абруча з дробнай сеткі з адтулінамі для прасейвання, працэджвання або сартавання чаго-небудзь.

“Зойдзем туды. Уздоўж сцяны — шырокая лава, засланая даматканымі посцілкамі, побач — стол з абрусам. Уявім, як за ім збіралася ўся вялікая сям’я ў вышытых сарочках і лапцях з драўлянымі лыжкамі ў руках. А доўгімі зімовымі вечарамі дарослыя і дзеці пралі, плялі лапці, ткалі, вышывалі. І з’яўляліся на свет ручнікі, абрусы, гліняны і драўляны посуд. Зараз гэтыя побытавыя рэчы можна знайсці ў музеях, у тым ліку і нашай “Беларускай хатцы”, дзе налічваецца каля 100 экспанатаў. Саматканы абрус, упрыгожаны набіваным арнаментам, махрамі — ім накрывалі стол на розныя святы. Тут усё проста. Але менавіта дробязі, якія ўпрыгожваюць яе, радуюць вока, а ручнік на абразе робіць яшчэ больш утульнай. Прыцягвае ўвагу саламяны павук — служыў нашым продкам абярэгам.

Яшчэ адна прылада — маслабойка. Зацікавіў і драўляны цыркуль. Яго можна і зараз выкарыстоўваць.

Ну і як жа без печы, якая сагравала падчас зімовых маразоў? А якая смачная ежа там гатавалася! Асабліва блінцы. У некаторых вясковых хатах і зараз гаспадыні карыстаюцца такімі “пячнымі” выгодамі.

Экскурсія па “Беларускай хатцы” — гэта спроба пабываць у мінулым, адчуць подых незвычайных рэчаў, дакрануцца да іх таямніц”.

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем