Вандроўкі выпускніка: ад Лапічаў да Галандыі №27

Толькі з пачатку 2011 года гэты юнак двойчы
«засвяціўся” на старонках «АК”. Першы раз быў звязаны з яго выездам на турнір
дэбатчыкаў у Галандыю, дзе ён у саставе «змешанай” каманды заняў II месца,
другі — з «бронзай” на штогадовым Кубку «Дэльфіна” па плаванні. І гэта пры тым,
што Яўген Ліхалап — будучы абітурыент, які сёлета будзе «браць штурмам” сцены
Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Вось пакуль не пачаўся
перыяд тэставай «ліхаманкі” мы і вырашылі пазнаёміцца з Яўгенам бліжэй,
распытаць, як у яго атрымоўваецца так часта даваць газеце нагоду для нататак.

Шасцігадовы прыпынак — «Асіповічы”

Аднойчы пяцікласніка ла-піцкай школы Жэню бацькі
паставілі перад фактам: з наступнага года вучыцца прыйдзецца ў Асіповічах.

— Майго меркавання не запытвалі, — дадае хлопец.
— Родныя самі вырашылі, што гімназія значна перспектыўней, чым вясковая школа,
і навучанне там будзе лепшым укладаннем сіл, часу і грошай. Натуральна, яны не
памыліліся: тут шчыльна заняўся спортам, пазнаёміўся з дэбатамі, атрымаў добрае
ўяўленне пра тое, якую спецыяльнасць хачу выбраць. Не кажучы ўжо пра сяброў,
якіх прыдбаў! Але напачатку было вельмі цяжка…

Жэня заўжды дабіраўся да Асіповічаў самастойна:
аўтобусамі і цягнікамі, у машынах сяброў сям’і і проста незнаёмых людзей, якія
пагаджаліся падвезці. Цяперашні яго графік нагадвае працоўны дзень дарослага. У
6 гадзін ранку — пад’ём, зборы і выезд. Дамоў хлопец патрапляе ў лепшым выпадку
ў 17.30. Аднак двойчы на тыдзень ён займаецца з рэпетытарам — тады вяртаецца ў
19.30. Астатні час размяркоўваецца паміж падрыхтоўкай хатніх заданняў і
дапамогай бацькам, а таксама стасункамі з сябрамі і, канешне, спаборніцтвамі.

Наступная станцыя — «Мінск”

Больш-менш прафесійна Яўген паплыў пад
кіраўніцтвам настаўнікаў фізкультуры Лідзіі Цынкевіч і Анжэлікі Бруёк.

— Але займаюся не толькі плаваннем, — дадае
падлетак. — Выязджаю на абласныя спаборніцтвы па мнагабор’і сярод дапрызыўнай
моладзі. У мінулым годзе заняў трэцяе месца на вобласці ў індывідуальным заліку
па летнім мнагабор’і (трэнер А.В.Шылец). Калісьці нават думаў паступаць у
вучылішча Алімпійскага рэзерву, аднак не склалася, пра што не шкадую. Спорт —
гэта не самая перспектыўная сфера дзейнасці: адна траўма — і твайму кар’ернаму
росту канец. Таму зараз разглядаю яго выключна як хобі.

— А якая сфера дзейнасці, на тваю думку, найбольш
перспектыўная?

— Іх дастаткова, але для сябе вылучаю эканоміку,
таму і выбраў факультэт менеджменту ў БДЭУ. Прынамсі мяне прываблівае
лагістыка. Добра ўяўляю, што буду вывучаць ва ўніверсітэце і чым змагу заняцца
пасля яго. Пра ўсё гэта па-драбязна расказаў знаёмы, які працуе ў сферы рэкламы
і продажу друкарскага абсталявання і заканчваў гэты ж факультэт. Таму ніякай
цьмянасці ў гэтых пытаннях у мяне няма.

Чатырнаццацідзённы маршрут «Лапічы-Флісінген”

Летась упершыню Яўген даведаўся, што такое
дэбаты. У Мінску славацкія студэнты наладзілі тыднёвы семінар па англамоўных
дэбатах Карла Попера*, на які патрапіў і наш герой. Па яго выніках тром лепшым
школьнікам прапанавалася паехаць на турнір у Галандыю, прычым усё выдаткі
аплачваліся краінай-арганізатарам.

— Больш тыдня вучыліся, спаборнічалі і жылі ў
горадзе Флісінген, — распавядае Яўген. — Усяго 260 удзельнікаў з 53 краін
свету, з іх 5 каманд з Беларусі (каманда складаецца з двух-трох чалавек — аўт.)
Ніякіх негатыўных уражанняў! Што дала непасрэдна мне гэтая паездка? Па-першае,
добрую моўную практыку, бо стасавацца прыходзілася вы-ключна на англійскай
мове. Па-другое, багаты вопыт камунікацыі і, натуральна, разумовага развіцця.
Дэбаты — гэта «мазгавы штурм” на досыць недзіцячыя тэмы. У фінале, напрыклад,
была дастаткова актуальная для Беларусі тэма захавання жыцця ў сельскай
мясцовасці. Акрамя таго, у мяне з’явілася багата сяброў, з якімі перапісваюся
па інтэрнэце.

— Ці плануеш і далей займацца дэбатамі?

— Безумоўна. Між іншым, акрамя сталіцы
англамоўныя дэбаты папулярны толькі ў Гродна, Барысаве і Баранавічах і маюць,
на маю думку, значныя перспектывы. Развіваючую функцыю руху цяжка пераацаніць.

Акрамя ўсяго пералічанага, Яўген прайшоў добрую
школу вядучага канцэртаў, а таксама гульняў КВЗ, выступленняў агітбрыгад і г.д.
Па яго словах, гэта навучыла не баяцца сцэны і публікі, што, безумоўна,
спатрэбілася і падчас дэбатаў. А яшчэ ён ведае, чаго хоча і што для гэтага
трэба. І, пага-дзіцеся, будзе цікава сустрэцца з ім гадоў праз 10, каб
даве-дацца, кім жа насамрэч ён стаў і якія яшчэ месцы наведаў…

Ганна МАЦКЕВІЧ.

* Дэбаты
Карла Попера — аблегчаны варыянт студэнцкіх парламенцкіх дэбатаў, створаны для
школьнікаў.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем