Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

19 мая асіпаўчанін выявіў 2 бутэлькі з гаручай вадкасцю, прымацаваныя да гаража, адна з якіх гарэла.

Увага! З 23 па 26 мая — СКМ “Нелегал” з мэтай супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі.

РАСК

Узбуджаны 3 справы па фактах крадзяжу металічных вырабаў.

Жыхарка в. Лучыцы, як выявілі супрацоўнікі АБЭЗ, у сакавіку 2015 года працавала прадаўцом крамы з выкананнем абавязкаў загадчыка і выкрала з касы 1045 рублёў.

18 сакавіка ў аг. Краснае бабруйчанін скраў з двара дачнага дома аўтамабіль, які належыць таксама жыхару Бабруйска.

ДАI

Папярэджана 128 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 18 пешаходаў і веласіпедыстаў, 3 нецвярозыя вадзіцелі і 6 “ліхачоў”. Адбылося 6 ДТЗ.

20 мая ў 4.25 паблізу п. Татарка мінчанін на “Опелі” здзейсніў наезд на лася. Вадзіцель і пасажырка шпіталізаваны.

Увага! З 25 мая па 5 чэрвеня — СКМ “Увага — дзеці!”, падчас якога аўтамабілісты ў светлы час сутак АБАВЯЗАНЫ ехаць з уключаным блізкім святлом фар. За невыкананне патрабавання — штраф да 2 БВ.

АУСТ

Складзена 40 пратаколаў, устаноўлена месцазнаходжанне асобы ў вышуку, суправоджана 18 цягнікоў, з якіх знята 4 правапарушальнікі.

Увага! Па 26 мая АУСТ і РАУС праводзяць СКМ “Бяспека”, накіраванае на прафілактыку ДТЗ на чыгунцы.

Дэпартамент аховы

6 чалавек прыцягнуты да адказнасці за парушэнне ПДР, 8 — з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 і 4 — здзяйсненне дробных крадзяжоў і хуліганства.

РАНС

21 мая агнём пашкоджаны дах і перакрыцце хлява ў райцэнтры і аўтамабіль у в. Осава.

IАЖіРС

Складзена па 2 адміністрацыйныя пратаколы за дробныя крадзяжы лесапрадукцыі і непадпарадкаванне законным патрабаванням, 4 — за парушэнне правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем