“Міс-каледж” №27

Дзяўчат у Асіповіцкім прафесійна-тэхнічным
каледжы няшмат, і амаль усе яны вучацца па дзвюх спецыяльнасцях:
«цырульнік-кравец” і «прадавец-аператар ПЭВМ”. Таму штогадовы конкурс
прыгажосці карыстаецца асаблівай папулярнасцю сярод навучэнцаў — патрапіць на
яго можна толькі па запрашальных білетах.

Сёлета мерапрыемства правялі крыху пазней, чым
звычайна, і ў ім не змаглі паўдзельнічаць трэцякурсніцы, якія зараз праходзяць
практыку і рыхтуюць дыпломныя праекты. Нягледзячы на такую акалічнасць,
спаборніцтва прыгажунь атрымалася яркім і запамінальным.

Кожная дзяўчына павінна была годна прадставіць
сябе і будучую прафесію, праспяваць выпадкова выбраную песню на караоке,
прадэманстраваць кулінарнае майстэрства, выканаць танец з партнёрам і трапна
адказаць на каверзныя пытанні.

Тытул «Міс-каледж” атрымала Аліна Рабека (на
здымку) з 12-й групы. Суддзі па заслугах ацанілі яе грунтоўную падрыхтоўку.
Дзяўчына збіраецца стаць краўцом і ўласнаручна зрабіла «бальную” сукенку са…
звычайных газет. Не менш творча ўдзельніца падышла і да кулінарнага конкурсу,
прыгатаваўшы арыгінальную страву «Востраў мары”. На спаборніцтвы нават завітаў
Алінін хлопец з Пухавічаў, каб выканаць разам прыгожы танец.

Ад пераможцы ўсяго на некалькі балаў адстала
Таццяна Хурсан з 21-й групы. У дзяўчыны была вельмі моцная група падтрымкі на
сцэне і ў зале, і па выніках галасавання яна атрымала прыз глядацкіх сімпатый.
Марыі Сіпач з 22-й групы журы прысудзіла намінацыю «Міс-Талент”, а Аляксандры
Баранавай з 11-й групы — прыз «За любоў да прафесіі”.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем