“Што? Дзе? Калі?” №27

За інтэлектуальнымі гульнямі даўно замацаваўся
стэ-рэатып: статычнае мерапрыемства, дзе збіраюцца вельмі разумныя людзі і
бесперастанку адказваюць на надта складаныя пытанні. Насамрэч спаборніцтвы
эрудытаў зусім іншыя: разнастайныя, азартныя і захапляльныя. Што яшчэ раз
пацвердзіў праведзены нядаўна ХІІ адкрыты абласны турнір «Кубак дружбы”.

Ад Асіповічаў у Магілёў ездзіла каманда
«Нечаканы паварот” гуртка ЦТДіМ. Перад землякамі стаяла нялёгкая задача —
пазмагацца з 39 сапернікамі з 9 гарадоў.

На працягу двух дзён старшакласнікі спаборнічалі
ў 4 конкурсах. У літаратурнай гульні «Слова героям” удзельнікі мусілі не толькі
здагадацца, з якога твора прыводзіцца цытата, але і ўставіць у яе прапушчаныя
словы. У час «Што? Дзе? Калі?” кожная каманда на працягу 15 хвілін давала
адказы на 48 пытанняў. Нечаканым і няпростым выпрабаваннем стала «Музычная
шкатулка”: абапіраючыся на сваё музычнае «чуццё” і логіку, трэба было суаднесці
прадстаўленыя карцінкі з пэўнымі мелодыямі. Асіпаўчане заваявалі ў гэтым
конкурсе Дыплом ІІІ ступені, а яшчэ адзін добры вынік прынёс «Брэйн-рынг”.
Землякі занялі пачэснае VI месца, абагнаўшы ўдзельнікаў аднайменнай
тэлевізійнай перадачы.

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем