Піянерскаму руху — 95! Заўсёды гатовы!

Піянерскаму руху — 95! Заўсёды гатовы!

Сёння піянерыя адзначае сваё 95-годдзе. Гэты дзень — адметная дата не толькі для цяперашніх членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, але і для тых пакаленняў савецкіх людзей, чыё дзяцінства нязменна было звязана з піянерскім рухам, лінейкамі, зборамі атрадаў і песнямі ля кастроў. Упэўнена, што і зараз у многіх сем’ях захоўваюцца чырвоныя гальштукі — як рэліквія і напамін пра светлую школьную пару і, па вялікім рахунку, цэлую эпоху.

Як расказала старшыня раённага савета ГА “БРПА” Алеся Букач, Асіповіцкая раённая арганізацыя ГА “БРПА” зараз налічвае больш за 4 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Асноўная мэта аб’яднання — сацыялізацыя асобы дзіцяці, а вынікам рэалізацыі дадзенай мэты павінна стаць сфарміраванасць у членаў арганізацыі гатоўнасці да выканання разнастайных функцый у грамадстве. Ключавыя паняцці, якія закладзены ў прынцыпах дзейнасці БРПА, — справа, дабрыня, Радзіма, справядлівасць. Суполка дазваляе школьнікам рознабакова развіваць свае здольнасці, быць максімальна запатрабаванымі, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Піянерская дружына СШ № 4 “Пілігрым”, якую ўзначальвае ўзгаданы педагог, — адна з лепшых на Асіповіччыне, па выніках дзейнасці ў 2016 годзе заняла І месца. А статус лідара штодня пацвярджаецца шматлікімі добрымі справамі, якія, між іншым, здорава аб’ядноўваюць. У гутарцы з рабятамі высветлілася, што цікавым заняткам яны лічаць не толькі піянерскія гульні, але і працоўныя дэсанты, дапамогу пажылым людзям, догляд за помнікамі.

Гэтыя майскія дні асабліва насычаны падзеямі. Сёння вучні 4 класаў у святочнай абстаноўцы на Алеі Герояў будуць прыняты ў піянеры. Гальштукі падрыхтаваны, словы ўрачыстага абяцання вывучаны. Заўтра на базе школы адбудзецца сур’ёзнае мерапрыемства: на злёт “Я — піянер сваёй краіны” збяруцца прадстаўнікі двух дзясяткаў дружын раёна, каб паспаборнічаць і пасябраваць. Віктарына, агляд-конкурс строю і песні, выкананне заданняў на розных станцыях і новыя ўражанні чакаюць рабят.

Са святам цябе, піянерыя!

На здымку: Алеся Букач з вучнямі 7 “Б” класа СШ № 4.

Валянціна КОРБАЛЬФота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем