У мінулую пятніцу прыём грамадзян правёў намеснік міністра працы i сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Iгap Старавойтаў

Сярод зваротаў, з якімі прыйшлі да яго землякі, варта адзначыць два.

Першы з катэгорыі досыць распаўсюджаных: работнік звольніўся, аднак ніяк не можа атрымаць ад работадаўцы працоўную кніжку. За ўзгаданае парушэнне працоўнага заканадаўства наймальнікаў штрафуюць, а калі такая мера не дапамагае, прадугледжваецца зварот работніка ў суд. Разгляд працоўных спрэчак у судовым парадку праводзіцца бясплатна, так што гэты шлях абароны сваіх правоў даступны кожнаму.

Другі зварот хутчэй можна лічыць кур’ёзам: жанчына даглядала інваліда I групы i атрымлівала за гэта належныя грошы як сацыяльны работнік. Адначасова яна працавала па дагаворы падраду на адным з прадпрыемстваў, аб чым не паведаміла ў сацыяльную службу. Калі надышоў час ісці на пенсію, гэты факт быў выяўлены i стаў нагодай для пераразліку атрыманых з дзяржбюджэту сродкаў, бо, калі чалавек працуе на іншай рабоце, дапамога па доглядзе яму не налічваецца. Паколькі правілы ў дадзеным выпадку парушаліся досыць доўгі час, вяртаць дзяржаве давядзецца значную суму. Пры ўладкаванні на пасаду сацыяльнага работніка аб азначаным абмежаванні папярэджваюць пад pocпіc, таму падобныя парушэнні працоўнага заканадаўства адбываюцца вельмі рэдка.

Последние новости

Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем