Зваротная сувязь. Размова па сутнасці

На мінулым тыдні пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і старшыня Камітэта дзяржкантролю Алег Садоўскі правялі ў Вяззеўскім сельвыканкаме выязны асабісты прыём грамадзян іпрамую тэлефонную лінію”. Звярнуцца да іх з хвалюючымі пытаннямі і атрымаць кампетэнтны адказ можна было на працягу гадзіны. Тэлефонных званкоў зафіксавана небагата, а на прыём прыйшлі два грамадзяніны: жанчына высветліла нюансы наконт падзелу маёмасці пры скасаванні шлюбу, а жыхар райцэнтра — па спрэчных, з яго пункту гледжання, момантах у вызначэнні межаў участка.

Тады ж прайшло і пасяджэнне камісіі грамадскага пункта аховы парадку, удзел у якім разам з кіраўніцтвам праваахоўных структур Магілёўшчыны прынялі пракурор раёна Аляксандр Канецкі, кіраўнік спраў райвыканкама Алег Кулакоўскі, першы намеснік і намеснік начальніка РАУС Сяргей Багдановіч і Рустам Хамдамаў, старшыня ААТ «Авангард-Ніва» Сяргей Сідарэнка і другія адказныя работнікі. Асноўная ўвага была нададзена пытанням прафілактыкі правапарушэнняў сярод людзей: гутарка вялася індывідуальна з кожным з 5 запрошаных, якія і атрымалі канкрэтныя тлумачэнні-парады.

Абмеркаваўшы, напрыклад, жыццёвую сітуацыю і становішча сем’яў, камісія пад началам старшыні сельвыканкама Iвана Вярыгі вырашыла хадайнічаць перад адміністрацыяй ААТ «Авангард-Ніва» аб працаўладкаванні трох чалавек у сельгаспрадпрыемства, аднаму з іх месца работы прапануюць пры ўмове праходжання лячэння ад алкагольнай залежнасці; шматдзетнай маці параілі значна больш увагі надаваць выхаванню дзецей і прапанавалі садзейнічанне ў арганізацыі іх летняга вольнага часу.

Пракурор і старшыня КДК вобласці падкрэслілі, што, дзякуючы ўсебаковай падтрымцы дзяржавы, перспектывы годнага жыцця ёсць у кожнага — варта толькі змяніць яго лад. У лепшы, натуральна, бок.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Из фонда Президента выделено более 3,6 млн рублей на реставрацию храмов в Жировичах и Будславе

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем