Алена ДарашкевIч №27

працуе аператарам пральных машын на Асіповіцкім
камбінаце бытавога абслугоўвання 4 гады, і за гэты час змагла дасканала асвоіць
азы новай прафесіі, у якую трапіла выпадкова. Напачатку ж, пасля атрымання
атэстата сталасці з рук дырэктара СШ № 1, быў Гомельскі кааператыўны каледж,
дзе яна вучылася на прадаўца. Затым — праца па спецыяльнасці ў магазіне “Гарачы
хлеб”. Работа падабалася, аднак жыццёвыя абставіны заставілі маладую жанчыну
зрабіць выбар не на яе карысць. Каб быць часцей дома, клапаціцца аб сям’і, аб
дарагіх ёй людзях — мужу і дачцы, знайшла больш зручны варыянт і ўладкавалася ў
гарадскую пральню. Яна ніколі не баялася ніякай работы. Спачатку вывучаць
асновы прафесіі дапамагалі калегі, а хутка і сама пачала спраўляцца не горш за
іншых.

— За змену даводзіцца апрацоўваць паўтоны
бялізны, якую адна з аператараў закладвае ў пральную машыну і сочыць за
працэсам, другая — прасуе, трэцяя складвае, — распавядае Алена Анатольеўна. —
Працуючы ў такой звязцы, нельга падводзіць таварышак, бо ад якасці выконваемай
аперацыі залежыць канчатковы вынік. Удзячная калектыву за падтрымку, за
стварэнне спрыяльных умоў для працы. Вельмі задаволена тым, што трапіла ў такую
цёплую і сардэчную атмасферу. Ад гэтага і настрой добры, і работа спорыцца.

Вольны час яна прысвячае сям’і, дамашнім
справам. Зімой разам з дачкою любяць стаць на канькі, летам адпачываюць на
рэчцы або каля мора. Яшчэ Алене падабаецца завіхацца ў палісадніку, дзе ў яе
шмат кветак-сяброў.

Последние новости

Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Председатель суда Осиповичского района проведет выездной прием граждан

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость