У навукова-даследчых пошуках №25

Падведзены вынікі раённага конкурсу
навукова-даследчых работ вучняў. Iх было прадстаўлена 60 па розных накірунках,
самыя папулярныя з якіх — лінгвістычны, гісторыка-краязнаўчы і
біёлага-экалагічны, а ўсяго прынялі ўдзел 86 вучняў з 20 устаноў адукацыі.
Праведзена якасная работа па арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці
навучэнцаў ва ўсіх гарадскіх школах, рэзультатыўна ўдзельнічалі ў конкурсе
гімназія, Цэльская, Вяззеўская і Свіслацкая сярэднія школы, Ясенскі ВПК д/с-СШ.
На жаль, не ўзялі ўдзел Карытнянская СШ, Дрычынскі і Красненскі
вучэбна-педагагічныя комплексы.

Пераможцамі ў навукова-даследчых пошуках сталі
9-класніцы Паліна Бабкіна і Марыя Марціновіч з САШ № 2 (навуковы кіраўнік —
Л.П.Бабакова), Анастасія Мірашнічэнка, 11 клас, і Ганна Мядзелец, 9 клас,
вучаніцы САШ № 3 (С.У.Зайцава), з гэтай жа навучальнай установы 10-класнікі
Павел Дзеўгуць і Аліна Несцярэнка (Н.I.Казлова), 11-класніца з САШ № 4 Вольга
Нічыпаровіч (А.В.Гаўруковіч), вучні выпускнога класа САШ № 2 Дзмітрый Лянчэўскі
і Мацвей Свіркоў (А.Г.Лянчэўскі), 11-класніца з гімназіі Таццяна Кутынка
(Н.П.Данілава) і вучаніца 11 класа Цэльскай СШ Юлія Муляр (I.У.Хадзько).

Другія месцы занялі 11-класнікі САШ № 4 Яўгеній
Пракоп’еў і Дзмітрый Шпіронак (I.Э.Краўчан-ка), Марыя Кузьміна і Таццяна
Ганчаронак (К.У. Казусёнак), Валерыя Хмялёва, Юлія Емяльянава, 10 клас
(Н.М.Пацкевіч), а таксама 9-класніца Гюльшан Iмангуліева (I.А.Пракопчык). Такія
ж вынікі паказалі вучні 10-х класаў САШ № 3 Анастасія Дзяргач (С.У.Зайцава),
Дзмітрый Багдановіч і Аляксей Заранка з САШ № 1 (Ж.В. Молчан) і 11-класніца
Аліна Багдановіч з Ясенскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа (Л.В.Бязручка).

Навуковыя даследаванні на ўзроўні трэцяга прызавога
месца ажыццявілі вучні САШ № 3 Яна Шаўчэнка, 11 клас, і Яўгеній Шаўчэнка, 7
клас (С.У. Зайцава), Iван Папоў з 9 класа (Н.А.Магамедава). На такой жа
прыступцы аказаліся са сваімі работамі і 11-класнікі з САШ № 1 Уладзіслаў
Белахвост і Максім Пышны (Н.В. Барысёнак), Ганна Грушэў-ская і Яўгеній Цвірко з
САШ № 2 (Л.В.Смірнова, Л.I.Цвірко), а таксама гімназіст Мікіта Дубінчык, 10
клас (М.Я.Гоцін). Не падвялі і юнакі і дзяўчаты з сельскіх школ. У спісе
вучняў, заняўшых III месца, знаходзяцца таксама 11-класніца з Вяззеўскай СШ
Юлія Вашкевіч (Л.I.Сашчэка), Андрэй Касіловіч, 11 клас, і Алена Доўгаль, 10
клас, са Свіслацкай СШ (А.С.Данільчык).

Да ўдзелу ў абласным этапе прадстаўлена 24
работы. Жадаем нашым школьнікам новых поспехаў на навукова-даследчай ніве!

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем