Маладыя асіпаўчане рыхтуюцца да працоўнага лета — 2017

Маладыя асіпаўчане рыхтуюцца да працоўнага лета — 2017

“Руху студэнцкіх атрадаў Беларусі ўжо больш за 50 гадоў. За гэты час ён аб’яднаў каля 700 тысяч байцоў. Толькі ў мінулым годзе ганаровае званне СБАшніка было прысвоена больш чым 70 тысячам маладых беларусаў”, — інфармуе сайт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

У нашым раёне штогод працаўладкоўваюць каля трох соцень юнакоў і дзяўчат. Прапановы для пакуль не маючых прафесійнай адукацыі маладых людзей традыцыйныя: будаўнічыя, сельскагаспадарчыя, экалагічныя, сэрвісныя атрады.

— Зараз падрыхтоўка да летняга працоўнага семестра яшчэ на самым старце, — адзначае першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец. — Абмяркоўваем з прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна магчымасць накіраваць да іх на працу жадаючых правесці канікулы з карысцю, фарміруем спісы будучых студатрадаўцаў.

Для асіповіцкай моладзі падрыхтоўка да працоўнага лета стартавала з акцыі “Выбіраем студатрад!”, якая штотыднёва праходзіць ва ўсіх установах адукацыі раёна. На базе школ, гімназіі, каледжа створаны лакальныя штабы працоўных спраў. Юнакі і дзяўчаты ад 14 гадоў могуць звярнуцца туды і запоўніць спецыяльную анкету, якая потым перадаецца ў раённы штаб. Такім чынам арганізатары студатрадаўскага руху змогуць аптымальна сарыентавацца не толькі ва ўзросце будучых байцоў, але і ў іх прыхільнасцях, па магчымасці падабраць найбольш жадаемую падлеткамі падпрацоўку. Зразумела, у першую чаргу перавага аддаецца прадстаўнікам саюза моладзі, а астатнім працоўныя месцы прадастаўляюцца па магчымасці. Яшчэ трэба адзначыць, што хоць і прымаюць у студатрады з 14 гадоў, але 16-гадовым падлеткам працаўладкавацца прасцей. Аднак, нягледзячы на абмежаванні, зусім маладыя дзяўчаты ў мінулым годзе дастаткова добра папрацавалі на кансервавым заводзе і ў райспажыўтаварыстве — узрост не засмуціў працадаўцаў, а моладзь справілася з пастаўленымі задачамі.

На здымку: вучаніцы СШ № 4 выбіраюць студатрад.

Дарэчы, звяртацца з нагоды летняй занятасці можна непасрэдна і ў райкам БРСМ. Як, напрыклад, робяць часам бацькі студэнтаў: моладзь вучыцца ў іншых гарадах, але на лета вернецца ў Асіповічы. І, каб сынкі-дачушкі былі пры справе, анкету за іх запаўняюць законныя прадстаўнікі.

Звычайна жадаючых зарабіць даволі неблагія грошы нямала. Ужо зараз, у самым пачатку сезона, знайшлося з дзясятак прэтэндэнтаў. А ўлічваючы, што непасрэдна працоўнае лета пачынаецца пасля сярэдзіны чэрвеня, — канкурэнцыі быць. Моладзь нарэшце зразумела, што мець уласныя, самастойна заробленыя грошы — крута. І таму попыт перавышае прапанову!

Падагульнім? Калі ты школьнік, навучэнец або студэнт і хочаш правесці сваё лета з карысцю — звяртайся ў штаб працоўных спраў пры пярвічцы БРСМ сваёй установы адукацыі. Калі ўжо скончыў навучальную ўстанову ці яшчэ толькі збіраешся паступаць, або пакуль беспрацоўны — завітай у раённы штаб студэнцкіх атрадаў па месцы жыхарства. І галоўнае — не марнуй час. Зразумела, ворагі ў камп’ютарнай “стралялцы” самі сябе не пазабіваюць, але і праца самастойна не знойдзецца. Дзейнічай!

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем