"Цягнік Асіповічы-Слуцк прыбывае…" №25

З 2004 года працуе гэта маладая прываблівая
дзяўчына на чыгунцы. Калі зараз запытацца ў Марыны Аляшкевіч, чаму выбрала
менавіта гэтую спецыяльнасць, наўрад ці і адкажа. Можа таму, што са школы
аддавала перавагу больш дакладным навукам? Альбо, пэўны адбітак зрабіла тое,
што з дзяцінства перад вачамі быў прыклад маці Ніны Уладзіміраўны, якая больш
30 гадоў працуе на станцыі Дараганава, ды і дзядуля яе быў таксама
чыгуначнікам? А можа — проста вабіла рамантыка дарогі… Так ці інакш, але
пасля заканчэння школы дзяўчына пераступіла парог Брэсцкага тэхнікума
чыгуначнага транспарту, каб праз тры гады выйсці адтуль маладым спецыялістам.
Стаўшы кіраўніком працэсамі перавозак, Марына вяртаецца ў роднае Дараганава і
працуе, як і матуля, дзяжурнай па станцыі.

Асноўныя службовыя абавязкі — забеспячэнне
бяспекі руху цягнікоў ды продаж білетаў пасажырам. Нярэдка людзі адразу тут
бяруць білеты, каб у Асіповічах проста зрабіць перасадку ў цягнік іншага
напрамку — мясцовыя чыгуначнікі самі агітуюць за гэта, бо не хочуць
“губляць” сваіх пасажыраў.

Наогул жа, спецыфіка дзейнасці дзяжурнага такой
невялікай станцыі заключаецца ў тым, што ён павінен вырашаць усе пытанні.
Прымаць рашэнні даводзіцца аператыўна, таму што чыгунка памылак не даруе. А
пасажыраў у Дараганаве нямала — мясцовых, што ездзяць на працу ў раён, тых, хто
прыяз-джае ў госці. Тут ажыўлены прыгарадны рух слуцкага і салігорскага
напрамкаў, штосутачна спыняецца пасажырскі цягнік Масква-Магілёў-Салігорск. Тым
не менш, усё гэта не выклікае ў Марыны Вячаславаўны складанасцей.

— Служба на чыгунцы патрабуе ад усіх высокай
дысцыплінаванасці і адказнасці, — гаворыць дзяўчына, — але з такімі людзьмі, як
у нас, працаваць прыемна. Добрае слова маю права сказаць пра ўсіх членаў
калектыву — маіх настаўні-каў. Гэта начальнік станцыі Таццяна Праташчык,
калегі-дзяжурныя Іна Клішэвіч, Ірына Барысік, Ніна Гершэнчык. Менаві-та
дзякуючы ім адшлі-фоўваю і сваё працоўнае майстэрства.

Тамара ВАЛАДЗЬКО.

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии в Осиповичах 13 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

В кинотеатре “Родина” состоится премьерный показ нового проекта Национальной киностудии “Беларусьфильм

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — День сотрудника органов предварительного следствия

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 сентября для всех знаков зодиака

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость