5-6 сакавіка ў Магілёве праходзіла першынство вобласці па хуткіх шахматах сярод юнакоў да 8, 10 і 12 гадоў. У спаборніцтвах удзельнічалі і двое выхаванцаў ШШК “Дэбют” — вучні СШ № 4 Аляксандр Грынцалёў (да 8 гадоў) і Ілья Сідоранка (да 10).
Аляксандр з васемнаццаці ўдзельнікаў стаў дванаццатым, а Ілья з дваццаці — другім, прычым ні разу не прайграў, а толькі двойчы згуляў у нічыю. Другое месца аўтаматычна вывела Сідоранку ў зборную вобласці, і ўжо 25-27 сакавіка хлопец будзе выступаць на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Мінску.