Ацяпляльны сезон у Асіповічах фінішуе

З наступленнем красавіка пачынаецца паступовае адключэнне падачы цяпла ў будынкі. Першымі ацяпляльны сезон завяршаюць прамысловыя прадпрыемствы, адміністрацыйныя і грамадскія будынкі, офісы. Работнікі некаторых ужо адчулі прысутнасць свежага паветра.
У жылы фонд і на аб’екты сацыяльнай сферы цяпло пакуль будзе паступаць, але спецыяльныя рэгулятары нарміруюць яго падачу. Адключэнне ацяплення пачнецца пасля таго, як сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох дзён запар складзе 8 і больш градусаў, прычым пацяпленне павінна быць устойлівым. У бліжэйшыя ж дні чакаецца паніжэнне сярэднясутачнай тэмпературы, таму батарэі ў дамах, бальніцах і школах пакуль будуць цёплымі.

