У райвыканкаме Ураджай, культура, гандаль — важна ўсё! №24

Больш за 60 пытанняў, якія 16 сакавіка
разглядаліся на пасяджэнні райвыканкама, тычыліся самых розных бакоў
жыццядзейнасці рэгіёна. Прайшло яно пад началам старшыні райвыканкама Пятра
Шукаловіча з актыўным удзелам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і
харчаванні Алега Чыкіды, начальніка ўпраўлення культуры Анатоля Сінкаўца і
першага намесніка начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Алега Шаршнёва. I
прыезд адказных пасадавых асоб Магілёўскага аблвыканкама выпадковым не назавеш:
абмяркоўваліся якраз пытанні, з якімі яны па рабоце звязаны ўшчыльную.

Напачатку старшыня райсельгасхарчу Міхаіл Поклад
паведаміў аб мерах, якія прымаюцца дзеля належнай падрыхтоўкі
сельскагаспадарчых арганізацый да палявых работ, стварэння трывалай кармавой
базы і ўборкі ўраджаю-2011. Не раз слушныя заўвагі ўносілі кіраўнікі мясцовай вертыкалі
і аблсельгасхарчу, а з тлумачэннем асобных пазіцый за трыбуну запрашаліся
першыя асобы працоўных калектываў Сяргей Гатальскі (ААТ “Пратасевічы”), Алег
Грышчанка (філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына”), Уладзімір Цалуйка (ААТ
“Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”) і другія.

Сутнасць размовы зразумелая: асіповіцкім
працаўнікам палёў і ферм сёлета трэба не проста цалкам справіцца з вызначанымі
рубяжамі, а і перакрыць іх, выдаць “на-гара” прадукцыю, якую па розных прычынах
недадалі летась. Напружаныя задачы? З гэтым ніхто не спрачаецца. Але — яны
рэальныя. Тым больш, што вобласць па многіх пазіцыях гатова падтрымаць
гаспадаркі, падставіць плячо. Хаця апошняе, безумоўна, ніякім чынам нікога не
павінна расхалоджваць, усе паўсюдна абавязаны рабіць справу толькі самааддана і
добрасумленна.

Як спрацаваў аддзел культуры райвыканкама,
выконваючы мерапрыемствы Дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010
гады? “Раёнка” рэгулярна і даволі падрабязна інфармуе чытачоў наконт дзейнасці
культасветустаноў рэгіёна і творчых калектываў, выступленняў нашых артыстаў на
розных конкурсах-фестывалях, расказвае аб развіцці і ўмацаванні
матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны і г.д.

Па ўсіх накірунках сапраўды работа вядзецца
актыўна, і, трымаючы справаздачу, начальнік аддзела культуры райвыканкама Iрына
Раманчук узгадала многае. Але разам са станоўчым існуюць і мінусы. У
прыватнасці, патрабуе капрамонту Жорнаўскі СДК, у Красненскім, Ясеньскім і
Жорнаўскім Дамах культуры вялікі знос тэхабсталявання, аграгарадкі Вязаўніца,
Свіслач, Ясень, Осава і Каўгары чакаюць набыцця і ўстаноўкі відэапраекцыйнай
апаратуры, не ў адной з устаноў адчуваецца недахоп спецыялістаў з належнай
падрыхтоўкай, ёсць праблемы з забеспячэннем вясковых школ мастацтваў музычнымі
інструментамі і гукатэхнічным абсталяваннем, у бібліятэках аграгарадкоў няма
электронных галіновых фондаў і г.д. Што пасля адкрытай размовы-ўдакладненняў і
“легла на паперу”, увайшло ў прынятае рашэнне.

28 лютага калегія Камітэта дзяржкантролю
вобласці разгледзела вынікі кантролю ў 2009-2010 гадах за станам спажывецкага
рынку на Асіповіччыне, — і гэта стала яшчэ адной падставай дзеля вызначэння з
накірункамі паляпшэння гандлёвага абслугоўвання людзей. Першы намеснік старшыні
райвыканкама Васіль Пятроўскі адзначыў, што ў нас дасягнуты прагнозны паказчык
па тэмпу росту аб’ёму рознічнага тавараабароту, выкананы дзяржсацстандарты па
абслугоўванню насельніцтва ў галіне гандлю і грамадскага харчавання, павялічаны
аб’ёмы рэалізацыі тавараў і г.д. Вось толькі разам з істотнымі крокамі наперад
нельга не заўважаць і пэўныя недапрацоўкі, тое, што стан гандлю не заўсёды
цалкам адпавядае патрабаванням жыцця.

Напрыклад, у кожным другім з правераных
Бабруйскім міжрайКДК гандлёвым аб’екце не забяспечвалася належнае інфармаванне
пакупнікоў аб таварах, апошнія траплялі ў продаж пратэрмінаванымі па годнасці і
захоўванню, не вытрымліваўся іх асартыментны пералік, у кожным трэцім —
таварнае суседства і г.д. Райста, ААТ “Гандаль”, райвузел паштовай сувязі, ПГУП
“Асмалоўскі”, “Сыты хутарок”, “Прусакоў”, “РайНад” і іншыя — адрасоў
парушальнікаў хапае…

Натуральна, на вінаватых накладзены спагнанні,
меры па выпраўленню хібаў аператыўна прыняты, а канкрэтнае рашэнне райвыканкама
па ўзгаданаму пытанню накіравана на тое, каб пазбавіцца ад падобных “праколаў”,
каб наш гандаль толькі дынамічна развіваўся і адпавядаў самым сучасным
патрабаванням.

 

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость