Калі табе 16 і наперадзе — усё жыццё №24

Ужо стала традыцыйным у Дзень Канстытуцыі
ўручаць пашпарты маладым грамадзянам краіны. Вось і сёлета ў рамках
Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі” ў райвыканкаме адбылося ўручэнне
гэтых важных дакументаў. На ўрачыстасць запрашаліся вучні з гарадскіх школ і гімназіі,
а таксама з Ялізаўскай і Градзянецкай СШ — усяго каля трох дзясяткаў. У гэты ж
дзень папоўніліся рады БРСМ, раённы камітэт якога ўзначальвае Алена Жыліцкая.
Гасцямі свята былі старшыня раённага савета ветэранаў М.П.Слесарэнка, ваенны
камісар Асіповіцкага раёна М.П.Гоман, начальнік аддзела па справах моладзі
райвыканкама Л.І.Волкава, старшыня ветэранскай арганізацыі райаддзела адукацыі
В.У.Чупахін, дабрачынны Асіповіцкай акругі, настаяцель Свята-Уведзенскага храма
протаіерэй Васілій Белавус, ветэран Вялікай Айчыннай вайны М.П.Падвойскі.

Да школьнікаў з прывітальным словам звярнуўся
намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Вікенцьевіч Шаўлюга. Павіншаваўшы ўсіх
з Днём Канстытуцыі, ён выказаў спадзяванне, што будучыня краіны — сённяшнія
юнакі і дзяўчаты — у надзейных руках, і моладзь зробіць родную зямлю яшчэ больш
прыгожай і квітнеючай, а жыццё — цікавым і дабрабытным.

Уручыў пашпарты 16-гадовым вучням і членскія
білеты новым удзельнікам маладзёжнай суполкі Міхаіл Паўлавіч Падвойскі. Ён
нагадаў, якім складаным і цяжкім быў шлях беларусаў да той дзяржавы, якую мы
маем зараз, а таксама наказаў берагчы створанае і памнажаць здабыткі нашага
народа. А яшчэ паважаны ветэран расказаў, што адчувае сябе шчаслівым чалавекам,
і сваімі вершаванымі радкамі на роднай мове расшыфраваў думку: жыць пад мірным
небам, займацца стваральнай працай — гэта і ёсць вялікая радасць існавання.

Ад прысутнай моладзі слова ўзяла гімназістка
Паліна Суравец. Яна заверыла, што з боку юнага пакалення будуць прыкладзены ўсе
намаганні, каб стаць дастойнай зменай, сапраўднымі грамадзянамі.

— Сёння мы не толькі атрымалі дадатковыя правы,
але пашырыліся і нашы абавязкі — дабавілася яшчэ і адказнасць за лёс роднай
Беларусі. Канечне, не абышлося без хвалявання, — падзяліліся ўражаннямі пасля
мерапрыемства вучаніцы СШ № 3 Кацярына Траулька і Вікторыя Петрасян. — А яшчэ
прыйшло разуменне, што мы ўжо дарослыя. А гэта перш за ўсё — поўная і
ўсвядомленая адказнасць за кожны свой учынак, за падзеі, якія адбываюцца вакол.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем