На шклозаводзе «Ялізава» ў Асіповіцкім раёне запусцілі цэх №4

На шклозаводзе «Ялізава» ў Асіповіцкім раёне запусцілі цэх №4

Як і планавалася, у апошні сакавіцкі дзень на шклозаводзе “Ялізава” адбыўся пуск цэха № 4. Пра тое, наколькі гэта важна для далейшай работы прадпрыемства, “раёнка” пісала зусім нядаўна.

I тое, што на ўрачыстасць сабраліся прадстаўнікі райвыканкама, ТАА “Ведатранзіт”, праз якое рэалізуецца пераважная частка ялізаўскага шкла, і ААТ “ААБ Беларусбанк” — галоўнага крэдытора завода, толькі пацвярджае значнасць падзеі.

Iнтарэсы гасцей зразумелыя. Для раённай адміністрацыі, якую прадстаўляў першы намеснік старшыні райвыканкама Павел Налівайка, галоўнае — стварэнне новых рабочых месцаў, як таго патрабуе Прэзідэнт краіны. Пуск цэха адкрыў 130 вакансій, з якіх 127 занялі жыхары пасёлка. На сёння гэта ўражваючы вынік не толькі ў Магілёўскай вобласці, але і ў маштабах краіны. Дарэчы, новыя рабочыя месцы добра аплачваемыя: за першы квартал сярэдні заробак на прадпрыемстве склаў 752 рублі, і ёсць перспектыва яго далейшага росту.

Прыярытэт дзелавых партнёраў — хуткае нарошчванне аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі. Ялізаўскі завод “закрывае” на 100 працэнтаў унутраны рынак па слоіках, напалову — па белай бутэльцы. Наўрад ці гэтыя пазіцыі будуць мяняцца. А вось магчымасці росту экспарту існуюць сур’ёзныя. Зараз каля 40% прадукцыі — слоікі аб’ёмам 1, 1,5 і 2 літры — ідзе за мяжу. Прычым рэалізуюцца ялізаўскія вырабы ў той жа Расіі з 35-працэнтнай рэнтабельнасцю — нават пры існуючай розніцы ў кошце энергарэсурсаў! На ТАА “Ведатранзіт” пра ўзгаданы “эканамічны цуд” ведаюць, бо гэтая фірма тыя слоікі і прадае. А яшчэ там маюць дакладныя звесткі, што ў Расійскай Федэрацыі ў бліжэйшы час спыняецца на рэканструкцыю адразу 9 шклозаводаў, у Казахстане прыпыняе дзейнасць апошні вытворца шклатары. Ялізаўскія слоікі маюць шанц заняць значную частку выслабанененай прасторы, што дасць дадатковы прыбытак і фірмам-дылерам.

Не застанецца ўбаку ад пашырэння экспартнай актыўнасці шкларобаў і “Беларусбанк”: разлікі па міжнародных кантрактах будуць ісці праз яго падраздзяленні.

Быў сярод гасцей і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч. Яго матывы ўдзелу былі далёкімі ад прагматызму: наш парламентарый проста хацеў раздзяліць радасць землякоў у дзень, якога тыя чакалі так доўга. Кожны ялізаўчанін у душы — шклароб. Iнакш проста не можа быць, бо ўжо чатыры пакаленні пасялкоўцаў маюць дачыненне да гэтай цяжкай, але па-свойму рамантычнай прафесіі.

Канечне, у працэдуры запуску цэха з вытворчай магутнасцю некалькі дзясяткаў мільёнаў адзінак прадукцыі ў год немагчыма вызначыць нейкі кульмінацыйны момант. Таму націсканне кнопак “пуск” на шклофармовачных машынах, якое здзейснілі ад гаспадароў антыкрызісны ўпраўляючы Мікалай Шаўкуноў і ад гасцей Павел Налівайка, на самой справе мела не болей чым сімвалічнае значэнне. Абсталяванне пасля ўключэння павінна не адну гадзіну працаваць на халастых рэжымах, каб быць цалкам правераным і гатовым да работы ў момант, калі з шклаварнай печы пачнуць ліцца кроплі кандыцыйнага шкла. Менавіта кроплі — з дакладна разлічанай вагой і ў зададзеным тэмпе.

А першае расплаўленае шкло цячэ ў два даволі тоўстыя струмяні. Гэта трэба, каб з вадкай шкламасы найхутчэй выдаліць рэшткі вогнеўпорнага пакрыцця сцен печы, шлак, уключэнні нерас-плаўленага шклабою. Кіруюцца тыя патокі ў вялікую ванну з вадой, рассыпаючыся ад перападу тэмпературы ў пыл. Потым шкляны пыл — ужо ачышчаны ад непажаданых дамешкаў — зноў патрапіць у печ.

Займаюцца апошнімі наладачнымі справамі няшмат работнікаў, так што большасць персаналу ў першыя пасля пуску хвіліны мела магчымасць без перашкод пакінуць свае рабочыя месцы для ўдзелу ва ўрачыстым мітынгу. Галоўнае слова на ім трымаў Мікалай Шаўкуноў. У хуткім часе ён пакіне завод, бо той ужо блізкі да пераадолення наступстваў банкруцтва і можа існаваць без вонкавага кіравання. Антыкрызісны ўпраўляючы пры-знаўся, што развітвацца з калектывам, які паказаў у няпросты перыяд свайго існавання зладжанасць, аптымізм і волю да перамогі, яму адначасова сумна і радасна. Сумна таму, што ад сумеснай работы са шкларобамі — улюбёнымі ў сваю справу прафесіяналамі — атрымаў вялікае задавальненне. А радасна — бо ўпэўнены: завод справіўся з цяжкасцямі і здолее дасягнуць вялікіх поспехаў у далейшым.

Дзмітрый САЎРЫЦКI. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость